Пасхальное богослужение прошло в костёле Святой Троицы г.п.Зельва

“Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” Так у мінулыя выхадныя каталіцкія вернікі віталі адзін аднаго, віншуючы з галоўным хрысціянскім святам – Вялікаднем. Да Светлага Хрыстова Уваскрэсення католікі рыхтаваліся на працягу шасці тыдняў. Самы строгі з іх – Тыдзень пакуты Пана – завяршыў Вялікі пост. Хрысціяне рэгулярна наведвалі святыню, маліліся, разважалі над крыжовай смерцю Божага Сына. У суботу вернікі прыходзілі ў касцёл Святой Тройцы г.п. Зэльва з кошыкамі, дзе ляжаў традыцыйны велікодны набор: фарбаваныя яйкі, хлеб, соль, мяса і сыр. Прынесеныя прадукты благаслаўляў і акрапляў святой вадой ксёндз Яцэк Маркель. Святар асвяціў ежу таксама каля крыжоў па вул. Булака і ў аграгарадку Бародзічы. Вечарам прыхаджане касцёла з сем’ямі, з дзецьмі спяшаліся на ўрачыстае богаслужэнне. На тварах людзей чытаўся радасны настрой – усе з нецярпеннем чакалі велікоднага свята. У пачатку імшы ксёндз Яцэк правёў абрад благаславення агню і ўвайшоў у пагружаную ў цемру святыню з вялікай свечкай у руках – пасхалам. Ад яе свае свечкі запалілі прысутныя. І храм напоўніўся святлом. Ксёндз праспяваў старажытны гімн, які абвяшчае ўваскрэсенне Хрыста. Затым пачалося чытанне ўрыўкаў з Бібліі і спяванне псальмаў. Падчас літургіі ўпершыню пасля Вялікага посту ў касцёле зноў загучала радаснае “Алелюя!”. З нагоды Светлага Хрыстова Уваскрэсення Яцэк Маркель зачытаў пастарскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча, віншаванне старшыні раённага выканаўчага камітэта. Шчырыя пажаданні прысутным адрасаваў і сам святар. Па традыцыі ў гэты дзень адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам, якую ўзначаліў настаяцель касцёла. Завяршылася богаслужэнне спяваннем гімна “Цябе, Божа, праслаўляем”. Адзначаць Хрыстова Уваскрэсенне каталіцкія вернікі будуць на працягу цэлага тыдня. Наталля Мацюк. Фото Наталии МАТЮК.
Вам может быть интересно

Комментарии отключены