Паспорта готовности получили все учреждения образования Зельвенского района

8523

Гатоўнасць школ і дашкольных устаноў да пачатку навучальнага года на мінулым тыдні ацаніла раённая камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Семянякам. Удзел у маніторынгу прынялі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, райЦГЭ, РАНС, інспекцыі Энерганагляду і іншых служб.
Кожнае лета калектывы ўстаноў адукацыі ў час канікул стараюцца абнавіць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, зрабіць неабходны касметычны рамонт, прывесці ў парадак прылягаючую тэрыторыю, каб 1 верасня расчыніць дзверы ў краіну ведаў. Сёлета на гэтыя мэты з бюджэту было затрачана 50668 рублёў, 14481 – спонсарскіх сродкаў і 17490 – пазабюджэтных. Значную дапамогу аказалі СВК “Сынкавічы” і “Галынка”.

8524
У малой спартыўнай зале СШ №2 адкрыўся цір. Пнеўматычныя вінтоўкі і патроны набыты дзякуючы Слонімскай раённай арганізацыйнай структуры ДАСААФ. Цяпер вучні змогуць не толькі практыкавацца ў трапнасці, ёсць магчымасць арганізоўваць раённыя спаборніцтвы. На тэрыторыі школы ўстаноўлена камера відэаназірання (у 2015 годзе – у Галынкаўскай СШ і Князеўскай гімназіі). Плануецца, што да пачатку новага навучальнага года відэакамеры з’явяцца яшчэ ў пяці школах.

8521
Педагогі гімназіі №1 улічылі пажаданні вучняў і іх бацькоў наконт стварэння трэнажорнай залы. Яе адкрыццё адбылося падчас праверкі раённай камісіі. Як расказала дырэктар Наталля Булак, закуплены 2 кардыятрэнажоры, сілавая ўстаноўка 3 у 1, бегавая дарожка і эліптычны трэнажор. Ёсць масажор для ног, мячы, гімнастычныя коўрыкі і халахупы. На спартыўны інвентар затрачана 1700 рублёў. Плануецца арганізаваць платныя заняткі, наведваць якія зможа любы жадаючы.
З гэтага навучальнага года ў гімназіі №1 упершыню з’явіцца першы клас. У кабінеце для першакласнікаў праведзены рамонтныя работы, набыты мэбля, інтэрактыўная дошка, ноўтбук і праектар.

8522
Вучняў СШ №3 чакаюць абноўленыя і ўтульныя кабінеты. Адзін з пунктаў маніторынгу – спартыўная база ўстановы. Сваімі дасягненнямі трэнераў абавязкова парадуюць прыхільнікі турыстычна-прыкладнога мнагаборства. У малой спартыўнай зале СШ №3 вядзецца рэканструкцыя скаладрому – устанаўліваецца дадатковая сценка для спуску і
пад’ёму. У цэху для агародніны праведзены рамонт, на кухню набыта электрапатэльня і халадзільнік. Усе работы выконваліся гаспадарчым спосабам, што дазволіла значна сэканоміць сумы затрачаных сродкаў.
Чакае наведвальнікаў і музейны пакой. Нядаўна экспазіцыі папоўніліся новымі экспанатамі. Дзеючая выстава прысвечана Ганненскаму кірмашу. На ёй прадстаўлены фотаздымкі і дакументы, якія знаёмяць з гісторыяй правядзення гандлю на Зэльвеншчыне.
Старанна падрыхтава-ліся да новага навучальнага года ў Галынкаўскай СШ. Па словах яе дырэктара Ліліі Літвак, у дрэнным стане знаходзіўся дах. Дзякуючы фінансавай пад-трымцы СВК “Сынкавічы” і “Галынка” сіламі работнікаў МПМК-148 і ўстановы заменена 205 квадратных метраў страхі. Цалкам змяніліся настаўніцкая і кабінет педагога сацыяльнага. Абноўленым вучняў сустрэне і ўваход у будынак – ганак выкла-дзены керамічнай пліткай.
Падрыхтоўку да навучальнага года правялі і ў Дзярэчынскім дз/с-СШ. Тут пафарбаваны сцены, падлога, адрамантавана мэбля, добраўпарадкаваны школьны двор. У гэтым годзе ва ўстанове будзе адкрыты медыцынскі пункт.
Камісія, якая праводзіла праверку гатоўнасці школ, ацэньвала і афармленне тэрыторый. Значная работа ў гэтым накірунку праведзена ў Князеўскай СШ. Перад уваходам прыцягваюць увагу кветкавыя кампазіцыі, арыгінальнае дызайнерскае вырашэнне клумбаў.
Патрабаванням часу адпавядаюць і дашкольныя ўстановы адукацыі раёна. Абноўлена афарбоўка сцен групавых памяшканняў і калідораў, заменена кухоннае абсталяванне. У лепшы бок змянілася афармленне тэрыторый, у што ўкладзена нямала сіл і фантазіі ўсіх работнікаў.
Як заўсёды, чыста і акуратна ў Бародзіцкім дз/с-ПШ. Гэтым летам тут адрамантавана вентыляцыя ў харчблоку. У Ялуцавіцкім дз/с-БШ уцяплілі сцены, правялі бягучы рамонт даху. Міжэрыцкі дз/с-БШ сёлета прыме 13 хлопчыкаў і дзяўчынак з былога дзіцячага садка аграгарадка Кашалі, усё неабходнае для гэтага ўжо падрыхтавана. У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 з’явілася шмат абсталявання для гульні. Творчы падыход праявілі работнікі і бацькі малечы. Праверку гатоўнасці прайшлі таксама яслі-сад №3 г.п.Зэльва.
Прыемныя ўражанні ў членаў камісіі пакінуў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У выставачнай зале можна пазнаёміцца з выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-пры-кладной творчасці работамі наведвальнікаў гурткоў установы і іх педагогаў.
Сацыяльна-педагагічнаму цэнтру аказаў спонсарскую падтрымку Слонімскі мясакамбінат. За гэтыя сродкі старыя вокны заменены на сучасныя шклопакеты. Апроч таго, на тэрыторыі ўстановы з’явілася альтанка. Да яе стварэння прыклалі рукі работнікі цэнтра. Не засталася ў баку і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ірына Пузач. Матэрыялам забяспечылі РУП ЖКГ і ТАА “ФорГлэйд”.

8525 8526 8527
У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адкрыўся кабінет сацыяльна-бытавога арыентавання – дзеці будуць асвойваць навыкі самаабслугоўвання.
Раённы цэнтр турызму і края-знаўства дзяцей і моладзі цяпер размяшчаецца на вуліцы Пушкіна, 49. У памяшканнях былога складу гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму праведзены значны рамонт. Прылягаючую тэрыторыю ўпрыгожыла арыгінальная драўляная скульптура.
Памочнік урача-гігіе-ніста райЦГЭ Наталля Ган падзякавала калектывам устаноў адукацыі за выкананне прадпісанняў і ўстараненне недахопаў. На патрабаваннях вядзення электрагаспадаркі акцэнтаваў увагу дзяржінспектар па энерганаглядзе Аляксандр Сачок. Як адкарэк-ціраваны планы супрацьпажарных мерапрыемстваў, у якім стане першасныя сродкі пажаратушэння, праверыў інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Максім Булак. У поле зроку прадстаўніка пажарнай службы трапіла наяўнасць неабходных указальнікаў і абазначэнняў.
Падрыхтаваны ў школах і садках планы на новы навучальны год, сабрана неабходная дакументацыя, якая рэгламентуе дзейнасць педагогаў і выхавальнікаў, абноўлены дыдактычныя і даведачныя матэрыялы.
Праведзенай рабоце ва ўсіх установах адукацыі дадзена станоўчая ацэнка членамі раённай камісіі. Усе аб’екты пацвердзілі гатоўнасць прыняць дзяцей у абноўленых будынках і кабінетах.

8523
Выяўленыя недахопы ні ў якім разе не паўплываюць на пачатак навучальнага года. Яны цякучага характару і не пера-шкодзяць нармальнай арганізацыі вучэбнага працэсу, падкрэслілі пры падвядзенні вынікаў члены камісіі.
Р.S. Аддзел адукацыі, спорту і турызму выказвае ўдзячнасць арганізацыям і прадпрыемствам, якія аказалі дапамогу ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі раёна да навучальнага года.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.