Пад адным дахам

_MG_9835а _MG_9866а _MG_9877а _MG_9946а _MG_9911а Дом самастойнага сумеснага пражывання пажылых людзей, што знаходзіцца пад патранатам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пачаў дзейнічаць у вёсцы Акцябрская Галынкаўскага сельсавета. На эканструкцыю і абсталяванне кватэр было выдаткавана звыш 140 мільёнаў рублёў. Пад сацыяльную ўстанову выдзелены тры пустуючыя кватэры ў двухпавярховым доме. Праведзены рамонт памяшканняў, якія ператварыліся ва ўтульныя пакоі, абсталяваныя сучаснай мэбляй. Адрамантаваны вадаправод і сістэма ацяплення. Устаноўлены душавыя кабіны. На кухні – неабходны набор бытавой тэхнікі і посуду. Ёсць пральная машына-аўтамат. На мінулым тыдні адбылося ад-крыццё аб’екта. Акрамя работнікаў сацыяльнай службы сюды прыехалі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Анатолій Зімнавода, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка. Яны перарэзалі чырвоную стужку, сімвалізуючы тым самым пачатак дзейнасці новага сацыяльнага праекта. Дом сумеснага пражывання – не інтэрнатная ўстанова, дзе людзі знахо-дзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Тут, маючы свой пакой у добраўпарадкаванай кватэры з усімі камунальнымі выгодамі і агульнай кухняй, распара-джацца сваёй пенсіяй насельнікі будуць самі. З асабістага бюджэту прыйдзецца выдаткаваць грашовыя сродкі на камунальныя расходы і паслугі сацыяльнага работніка. Але пажылому чалавеку ўжо не трэба будзе думаць, як нарыхтаваць дровы, прынесці з калодзежа ваду… Да таго ж, сацыяльны работнік Марыя Яўхута, якая пражывае на адной пляцоўцы з пенсіянерамі ў суседняй кватэры, пры неабходнасці даставіць прадукты і медыкаменты, дапаможа прыгатаваць ежу, прыбрацца ў пакоі. І падкажа, як асвоіць бытавую тэхніку. Як падкрэсліў Анатолій Зімнавода (які, дарэчы, актыўна садзейнічаў ад-крыццю гэтага сацыяльна значнага аб’екта), падобныя дамы першымі з’явіліся менавіта на Гродзеншчыне. А цяпер вось – і ў Зэльвенскім раёне. Наогул, як адзначыў Анатолій Казіміравіч, сацыяльным пытанням мясцовая ўлада ўдзяляе шмат увагі. Адкрыццё дома сумеснага пражывання – нагляднае таму пацвярджэнне. Жыхары дома толькі пачынаюць абжываць новае жыллё, але ўжо першыя ўражанні выказваюць эмацыя-нальна: – Благаславі вас Бог, што падарылі нам такія цудоўныя ўмовы… Значную падтрымку ў гэтай важнай справе аказалі грамад-скія аб’яднанні, асобныя ўстановы і проста нераўнадушныя людзі. Напрыклад, Гро-дзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў дапамог з сантэхнічным абсталяваннем, мэбляй і посудам. Раённыя арганізацыі Беларускага фонду міру і Чырвонага Крыжа закупілі воданагравальныя прыборы, райкам прафсаюза работнікаў АПК – электрапліту. Жыхары райцэнтра таксама ўнеслі свой уклад у абуладкаванне дома, стварэнне ў ім утульнасці: сабралі посуд і іншыя неабходныя рэчы. Частка абсталявання была набыта за пазабюджэтныя сродкі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. – Мясцовая ўлада робіць усё магчымае, каб падтрымаць пажылых людзей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, – адзначае намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка. – Такая форма сацыяльнай дапамогі, як дом сумеснага пражывання, сябе апраўд-вае. Яна аптымальная па затратах для раённага бюджэту. Да таго ж, дазваляе сталаму чалавеку не адчуваць сябе адзінокім. Дзве пенсіянеркі ўжо аблюбавалі новы дом. Суседзяў да іх будуць падсяляць паступова, каб навасёлы змаглі прывыкнуць адзін да аднаго. Віктар МАКОЎСКІ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.