От сердца к сердцу, из рук в руки

От сердца к сердцу, из рук в руки

Ёсць у нашым календары незвычайна яркае, казачнае і вельмі ўтульнае свята, якое аднолькава любіма ўсімі, – Новы год. Але асабліва чакаюць яго дзеці, якія шчыра вераць у цуд і чарадзейства. І дарослыя павінны падарыць ім гэтае незабыўнае свята. Менавіта з такой мэтай і праводзіцца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У гэтыя дні прадстаўнікі розных прафесій  прыходзяць да дзяцей з падарункамі, добрым настроем і шчырымі пажаданнямі. 

Да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў якасці добрага Дзеда Мароза завітаў начальнік разлікова-касавага цэнтра №1 у г.п.Зэльва аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Уладзімір Норык.

– Магчымасць зрабіць добрую справу, на некалькі хвілін пераўвасобіцца ў чараўніка ёсць у кожнага з нас,–  упэўнены Уладзімір Раманавіч. – Наш калектыў сёлета падрыхтаваў выхаванцам цэнтра салодкія падарункі. 

Хлопчыкі, у сваю чаргу, расказалі госцю навагоднія вершы, запрасілі паўдзельнічаць у казачнай дзеі, якая праводзілася ва ўстанове. 

От сердца к сердцу, из рук в руки
Зэльвенскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ў ліку іншых арганізацый актыўна далучыўся да дабрачыннай акцыі.
– Наш калектыў не застаецца абыякавым да праблем дзяцей-інвалідаў. Пастаянна напярэдадні Новага года прыходзім з падарункамі ад Дзеда Мароза да дзяцей, якія наведваюць раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, – расказала старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Ламека. – Сёлета мы падрыхтавалі салодкія пачастункі на суму 560 тыс. рублёў. Тут любімыя дзецьмі зефір і мармелад, пячэнне і сок, розныя цукеркі і шакалад.
Уручаючы дзецям падарункі, госці пажадалі ім здароўя і здзяйснення самых запаветных жаданняў. 
От сердца к сердцу, из рук в руки
Напярэдадні навагодніх свят павіншаваць выхаванцаў прытулку прыехалі князеўскія гімназісты. Да такой адказнай сустрэчы вучні рыхтаваліся старанна. На выручаныя ў час школьнага кірмашу грошы закупілі падарункі.  
Знайсці ключык да сэрца кожнага з дзяцей дапамагло казачнае  тэатралізаванае прадстаўленне, якое падрыхтавалі гімназісты. 
Атрымаўшы падарункі, хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю іх разглядвалі. У гэты час яны забыліся пра свае жыццёвыя абставіны, іх вочы свяціліся радасцю. Разам з валанцёрамі дзеці ўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, спявалі песні, танцавалі. 
Як мала трэба для шчасця!
От сердца к сердцу, из рук в руки
Дабрачынны кірмаш “Ад чыстага сэрца”, які быў арганізаваны вучнямі СШ №3 г.п. Зэльва, сабраў фінансавыя сродкі для набыцця навагодніх падарункаў дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзецям-інвалідам і дзецям, якія на дадзены момант не могуць жыць разам з бацькамі. Для апошніх школьнікі закупілі канцылярскія тавары і салодкія падарункі. Больш таго, яны падрыхтавалі цікавую навагоднюю праграму, з якой самыя актыўныя вучні 5–9 класаў наведалі дзіцячы прытулак раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Валанцёры ўпэўнены, што змаглі напоўніць маленькія сэрцы дзяцей радасцю, цудамі і верай у лепшае.
От сердца к сердцу, из рук в руки
Святочны настрой выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваю-
чага навучання і рэабілітацыі стварылі Дзед Мароз і Снягурка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дзеці з задавальненнем далучыліся да забаўляльнай праграмы, якую для іх падрыхтавалі работнікі цэнтра і члены раённай піянерскай арганізацыі – вучні 5 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва. Асабліва актыўным быў хлопчык Максім. Ён чытаў вершы, спяваў песні, разам са школьнікамі ўдзельнічаў у гульнях. Надоўга запомніцца дзецям карагод вакол ёлкі, сюрпрызы ад Дзеда Мароза і, канешне ж, навагоднія падарункі. 
– Такая цёплая і радасная сустрэча падарыла ўсім, без выключэння, добры настрой і веру ў цуд, – адзначыла ў падзячным слове гасцям дырэктар цэнтра Вольга Мякеня. 
Работнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна таксама не засталіся ў баку ад дабрачыннага навагодняга марафона. У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” з прыемным сюрпрызам, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза, Снягурку і Снегавіка, яны наведалі апякунскую сям’ю сацыяльнага работніка Валянціны Дзебыш. Госці прынеслі з сабой не толькі падарункі, але і паказалі сапраўднае казачнае прадстаўленне.  
Прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” выказалі жаданне многія вучні СШ №2. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі выпякалі розныя прысмакі, майстравалі вырабы з падручных матэрыялаў, а пасля ўсё гэта прадавалі.
Кожны клас творча аднёсся да афармлення свайго гандлёвага месца: упрыгожылі сталы абрусамі, навагоднімі сняжынкамі і гірляндамі, гучна заклікалі пакупнікоў.
Смачныя кандытарскія вырабы разышліся практычна за лічаныя хвіліны. Ды і рэчы, зробленыя рукамі школьнікаў, доўга не залежваліся на імправізаваных прылаўках.
Сродкі, атрыманыя ад правядзення кірмашу, пайшлі на набыццё навагодніх падарункаў для выхаванцаў дзіцячага прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзяцей з апякунскіх сем’яў, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Па словах педагога-арганізатара школы Таццяны Юрэвіч, падобныя мерапрыемствы даюць школьнікам магчымасць адчуць сваю прыналежнасць да карыснай і такой неабходнай справы – дабрачыннасці.
Прыемны сюрпрыз чакаў выхаванцаў прытулку: Дзед Мароз і Снягурка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі акрамя ласункаў падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам чароўныя чырвоныя рукавічкі. Госці запэўнілі дзяцей, што рукавічка можа выканаць любое іх жаданне. Праўда, загадаць яго трэба самому Дзядулі Марозу. Дзеці актыўна ўключыліся ў гульню.
– Акцыі “Цуды на Ражство” і “Нашы дзеці” павінны быць карыснымі і несці грамадзянскі сэнс, – лічыць дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Багдановіч.– Мы хацелі падтрымаць дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і даказаць, што яны не адзінокія. Гульня – лепшы сродак дапамагчы ім забыцца пра надзённыя праблемы і паверыць у цуд.
Прыняць актыўны ўдзел у акцыі “Нашы дзеці” павінен кожны, перакананы вучні Каралінскай СШ. У пачатку снежня ў навучальнай установе быў дадзены старт дабрачыннай акцыі. Практычна ўсе вуч-ні, іх бацькі і педагогі ўстановы не заста-ліся ад яе ў баку. Школьная скарбонка “чулых сэрцаў” хутка стала папаўняцца мяккімі цацкамі, канцыляр-скімі прыладамі, кнігамі, прысмакамі і інш.
З сабранымі падарункамі актывісты ўстановы завіталі ў госці да выхаванцаў дзіцячага прытулку. Візіт ператварыўся ў вясёлае, па-дамашняму цёплае свята.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.