Оправдала доверие людей и руководства

Прафесія міліцыянера даўно перастала быць выключна мужчынскай. Пацвярджэннем таму можа служыць раённы аддзел унутраных спраў, дзе працуе не адна прадстаўніца цудоўнай паловы. Кожная з іх выконвае работу, звязаную з вялікімі эмацыянальнымі і фізічнымі нагрузкамі, з пэўнай ступенню рызыкі. І пры гэтым застаецца жанчынай, годнай кахання, захаплення і павагі. 

 

Оправдала доверие людей и руководства

 

Дваццаць адзін год прысвяціла службе ў міліцыі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Таісія Генюш. За гэты час яна зарэкамендавала сябе добрасумленным і адказным супрацоўнікам, які накіроўвае свае сілы, веды і вопыт на забеспячэнне стабільнай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі. Яе работа адзначана медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені, Ганаровымі граматамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і іншымі ўзнагародамі. У адстаўку Таісія Генюш выйшла ў званні маёра.
У час урачыстых провадаў, на якіх прысутнічаў амаль увесь асабовы састаў РАУС, у адрас Таісіі Алёйзаўны прагучала шмат цёплых слоў ад начальніка міліцыі Аляксандра Трухана, яго намесніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргея Жабруна і многіх іншых супрацоўнікаў. Усе адзначалі, што цэняць яе за адданасць справе, высокую працаздольнасць, уменне наладжваць зносіны з людзьмі. Гледзячы на аптымізм, упэўненасць і, вядома ж, жаночую прыгажосць Таісіі Алёйзаўны, сам зараджаешся пэўным пазітывам,– не раз падкрэслівалі калегі.
 –Яшчэ будучы вучаніцай, я марыла служыць у міліцыі,–расказвае пра сябе Таісія Генюш.– Але лёс распарадзіўся па-іншаму: паступіла ў Ільянскі саўгас-тэхнікум, які знаходзіўся недалёка ад нашай вёскі (родам яна з Вялікіх Сервічаў, што на Міншчыне, аўт.). Пасля яго заканчэння некаторы час працавала заатэхнікам-селекцыянерам у мясцовым калгасе. Затым была вучоба ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце і зноў работа па спецыяльнасці ў роднай гаспадарцы. Пазней прапанавалі месца выкладчыка ў Ільянскім саўгас-тэхнікуме. Вучыць моладзь мне падабалася. Але ў 1991 годзе па сямейных абставінах вымушана была пераехаць на радзіму мужа ў Зэльвенскі раён. У той час у раённым аддзеле ўнутраных спраў было вакантнае месца інспектара па справах непаўналетніх. Крыху падумаўшы, згадзілася, хоць і разумела, што гэта нялёгкая справа. 
Добрыя ўспаміны засталіся ад сумеснай працы з былым кіраўніком Соф’яй Жук (на жаль, яе ўжо няма ўжывых, аўт.), якая дапамагла стаць сапраўдным прафесіяналам. “З першых дзён службы адчула,–працягвае Таісія Алёйзаўна,– што павярхоўна працаваць на гэтай пасадзе нельга, пагэтаму скрупулёзна ўнікала ў кожную дробязь. Менавіта інспектар па справах непаўналетніх, як ніхто іншы, сутыкаецца з праблемай выхавання юнай асобы. І першачарговая яго задача– не выявіць і пакараць, а аказаць падтрымку, дапамагчы падлетку, які аступіўся, знайсці дастойнае месца ў жыцці”.
 Па глыбокім перакананні Таісіі Генюш, у фарміраванні законапаслухмянай асобы галоўную ролю адыгрывае сям’я. “Калі падлетак здзяйсняе злачынства,–сцвярджае Таісія Алёйзаўна,– гэта значыць, што дарослыя не змаглі ўдзяліць яму належнай увагі. Дзеці адгукаюцца душой на клопат і сапраўдную любоў да іх. І калі ўсяго гэтага не хапае, узнікае сур’ёзная праблема, якая можа зламаць лёс дзіцяці. Асноўная частка непаўналетніх правапарушальнікаў–з сацыяльна небяспечных сем’яў. Таму шмат часу ўдзяляла рабоце з бацькамі. З некаторымі лёгка ўдавалася знайсці ўзаемаразуменне, асабліва з тымі, у каго дзеці ў спіс парушальнікаў закону траплялі выпадкова. Але былі і такія, хто свае прамыя абавязкі перакладае на школу, міліцыю, грамадскасць, распісваючыся ў сваім бяссіллі. У такім выпадку цяжка пераканаць дарослых, што выхаванне ўласных дзяцей – гэта іх святы абавязак”. 
Пад кіраўніцтвам вопытных калег і дзякуючы асабістай настойлівасці Таісія Генюш хутка дасягнула высокага прафесійнага майстэрства, што дазваляла ёй паспяхова вырашаць службовыя задачы. Праз тры гады службы яна ўжо стала старшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, а праз дзевяць узначаліла гэтае важнае падраздзяленне. Яе імя неаднаразова называлі сярод лепшых інспектараў раёна і вобласці. Свой багаты вопыт і веды яна з вялікім жаданнем перадавала маладым калегам.
Самай высокай ацэнкай сваёй міліцэйскай работы Таісія Генюш лічыць давер людзей. Таму заўсёды імкнулася яго апраўдаць, дарэчы, як і давер кіраўніцтва РАУС.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.