О Беларуси – с любовью и уважением

Напярэдадні Дня Незалежнасці мы пацікавіліся ў зэльвенцаў і гасцей пасёлка, што значыць для іх Беларусь.


Алена Ламека, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама:
–Нам, беларусам, вельмі пашанцавала жыць у краіне, кожны куточак якой па-свойму цікавы і непаўторны, мае багатую гісторыю. Выдатна, што дзяржава ўдзяляе значную ўвагу пытанням аднаўлення культурна-гістарычных каштоўнасцей: рэканструкцыі палацаў, вяртання на радзіму мастацкіх палотнаў. Радуе, што многія замежныя госці едуць у Беларусь, каб пазнаёміцца з нашай гісторыяй, культурай, і нам са-праўды ёсць ім што паказаць і расказаць.
Валерый Пяткевіч, зборшчык мэблі:
–Я – беларус, і вельмі ганаруся гэтым. Так атрымалася, што служыць у арміі мне давялося ў Расіі, там жа некаторы час працаваў. Люблю падарожнічаць, але ні з чым не магу параўнаць Беларусь, яе лясы і лугі, жытнёвыя палі, блакітныя азёры. Жыць у іншай краіне я проста не змог бы.
Лілія Серык, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”:
–Жыць у Беларусі – значыць любіць сваю радзіму, ганарыцца ёю. Але галоўнае багацце краіны – яе людзі. Колькі цікавых, таленавітых асоб вырасла на нашай зямлі! Беларусь асацыіруецца таксама з непаўторным смакам нацыянальных страў, прыгажосцю мясцін. У нас створаны ўмовы для жыцця, вучобы, працы, рэалізацыі мараў і жаданняў.
Віталій Брусочкін, выкладчык Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа:
–Мы – беларусы. Словы, якія з трапятаннем і годнасцю гавораць сёння жыхары невялікай краіны ў цэнтры Еўропы. права ганарыцца сваёй Радзімай мы адстаялі на працягу ўсёй гісторыі. І цяпер шануем яго, таму што ў гэтым заключаецца сутнасць чалавечага існавання.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.