Зэльвенцы ад душы весяліліся на Ганненскім кірмашы

Гульнёва-забаўляльная праграма, якая была запланавана ў рамках Ганненскага кірмашу бліжэй да вечара, апраўдала сваю назву – «Весяліся – не журыся». Задушэўныя песні, цудоўная музыка, конкурсы і гульні – усё спрыяла добраму настрою зэльвенцаў і гасцей свята. Цікавым выдалася выступленне вакальнага калектыву “Альшанка” Востраўскага СДК Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Сама-дзейныя артысты з Брэстчыны заспявалі так звонка і мілагучна, што ногі самі прасіліся ў скокі. Слухачы не скупіліся на гучныя апладысменты. За захаванне нацыянальных традыцый і ўдзел у Ганненскім кірмашы “Альшанка” ўзнагароджана Дыпломам Вяльможнага князя Сапегі. Па словах мастацкага кіраўніка калектыву Вольгі Саванчук, вакалісткі перапоўнены эмоцыямі ад таго, што ім пашчасціла трапіць на кірмаш.  Такога маштабнага свята з коньмі, павозкамі, рамеснікамі, гандлёвымі пляцоўкамі і арыгінальнымі тэматычнымі падворкамі ім бачыць не даво-дзілася. Госці з Брэстчыны ўражаны арганізацыяй мерапрыемства і масавасцю. Вольга Ходзіна, якая выйшла наступнай на сцэну, падарыла ўдзельнікам свята магчымасць паслухаць класічную музыку. Італьянскія мелодыі не пакінулі залу раўнадушнай. – Прызнацца шчыра, – сказала пасля канцэрта Вольга, – не чакала ў такім маленькім гарадку такога цёплага прыёму. Адназначна, зэльвенцы ўмеюць не толькі ладзіць цудоўныя святы, але і прымаць гасцей. Той, хто стрымліваў свае эмоцыі ці саромеўся танцаваць і спяваць падчас музычнай праграмы, змог даць волю эмоцыям у гульнёва-забаўляльнай праграме, якую падрыхтавалі культработнікі Радуньскага гарадскога дома культуры. На пляцоўцы з’явіліся казачныя персанажы, якія заклікалі смельчакоў станцаваць з мятлой, прыняць удзел у “кастынгу зорак”, “флешмобе”. Самыя актыўныя атрымалі падарункі. А затым Зэльва акунулася ў атмасферу таленту зорак беларускай эстрады. Маладых выканаўцаў інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава Карыну Данілаву, Анастасію Купрыянцаву, Максіма Петухова, Андрэя Апоніка, Крысціну Маліноўскую, Дзіяну Квір актыўна падтрымлівалі публіка і члены раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Белая Русь”. На высокім уздыме былі сустрэты канцэрт Германа Цітова і шоу-балета “Феерыя”, арыгінальнае вогненнае шоу тэатра Кустава. Канцэрт Германа не назавеш нічым іншым, як сустрэчай з прыгожым, з талентам, артыстызмам і прафесіяналізмам. Хіты мінулых гадоў, песні вядомых кампазітараў і спевакоў, уласныя творы знайшлі водгук у слухачоў. Тэатр Уладзіміра Кустава ўжо вядомы зэльвенцам. Але сёлета акрабатычнае і неонавае шоу было яшчэ больш багатым і касцюміраваным. Акцёры не скупіліся на сюрпрызы. А затым доўгачаканы феерверк, кветкі якога асвятлілі начное неба, быў сустрэты гучнымі радаснымі крыкамі. Бывай, кірмаш! Да новай сустрэчы! Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. ane4ka says

    Да, было интересно очень! Праздник удался, как для взрослых, так и для наших малышей)

  2. Polina says

    Полностью согласна) Было круто!

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.