Начиналось все с «Веселой карусели»

На абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча вучаніца Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Тарасевіч (на здымку)  узнагароджана Дыпломам I ступені. У 2011 годзе з конкурсу юных талентаў “Музычны капеж” дзяўчынка вярнулася таксама з перамогай.  

 

  Начиналось все с "Веселой карусели"

 

Аляксандра ў час аднаго з канцэртаў у дзіцячай школе мастацтваў звярнула ўвагу на незвычайны інструмент–домру. Дзяўчынку зацікавіла яго гучанне, таму ёй захацелася самой авалодаць ігрой. Яна папрасіла маму запісаць у клас домры да Наталлі Александровіч. З першых урокаў Саша з задавальненнем пачала займацца, хаця ўзнікалі і цяжкасці (пальчыкі рук націрала да мазаля). Але, дзякуючы цвёрдай сіле волі, перамагаючы стому, яна самастойна наігрывала мелодыі, вывучала музычную грамату. У хуткім часе стала ўдзельніцай канцэртнай праграмы, якая ладзілася ў дзіцячай школе мастацтваў. Яе першы музычны твор “Вясёлая карусель” слухачы ўспрынялі “на ўра!”.
Па словах настаўніцы Наталлі Уладзіміраўны, дзяўчынка вылучаецца сярод астатніх вучняў як вельмі спакойная, ураўнаважаная, старанная. Аляксандра іграе не толькі на ўроках, але і з ахвотай застаецца пасля іх. Пры гэтым паспяхова займаецца і ў агульнаадукацыйнай школе. Дзяўчынка шмат чытае, аддае перавагу развіваючым гульням. Мама Сашы Валянціна Іванаўна вучыць дачку кантраляваць свае эмоцыі, сачыць за сабой, правільна і граматна размаўляць з субяседнікам. Можа таму дзяўчынка такая стрыманая ў сваіх эмоцыях і манерах паводзін.
Саша марыць звязаць лёс з педагогікай і музыкай. Ёй вельмі падабаецца развучваць новыя мелодыі, каб пасля радаваць сваім музычным нумарам слухачоў. “Кожнае канцэртнае выступленне–гэта своеасаблівы іспыт, – дзеліцца ўражаннямі Аляксандра,–і, разам з тым, станоўчыя эмоцыі, якія перадаць словамі проста немагчыма. Перамогі натхняюць мяне да пакарэння новых музычных вяршынь”.
Хутчэй за ўсё пры такім жаданні марам дзяўчынкі наканавана збыцца. Наперадзе новыя выступленні, новыя выпрабаванні на Рэспубліканскім конкурсе юных выканаўцаў. Пажадаем нашай юнай зямлячцы далейшых поспехаў! 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.