На Зэльвеншчыне працягваюцца сустрэчы з паэтамі-землякамі «Пасёлак мой, ты песня и легенда» (+ВІДЭА)

Паэтычныя сустрэчы з паэтамі-землякамі «Пасёлак мой, ты песня і легенда» працягваюцца. Сёння ў раённую бібліятэку завіталі мясцовыя паэткі Лілія Лукашонак і Святлана Патаповіч. – У Год малой радзімы і юбілею Зэльвы такія сустрэчы вельмі неабходныя, – адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. – Бо ніхто лепш, як паэт, не скажа пра свой родны куточак. І пацвярджэнне таму – вершы і песні нашых гасцей. Жанчыны пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Гучалі творы на розныя тэмы: пра Зэльвеншчыну, каханне, мацярынства, сям’ю, працоўны шлях… Сустрэча прайшла ва ўтульнай абстаноўцы. Развітваючыся, прысутныя падзякавалі аўтарам і прапанавалі часцей збірацца. Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі газеты «Праца».
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Вероника says

    Мне нравятся стихи и Лилии Лукашенок, и Светланы Потапович. Всегда глубокий смысл.

  2. lenka1234 says

    наша Светлана очень талантливый человек и к тому же отличный медик!!!

  3. Галина says

    Зельвенским поэтессам любая тематика подвластна.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.