На Зэльвеншчыне прэзентавалі кнігі вядомага земляка Аляксея Галаскока

Ураджэнец Зэльвеншчыны паэт Аляксей Галаскок часта сустракаецца з аматарамі сваёй творчасці на радзіме. Нагоды розныя: то чарговы Дзень пісьменства, то юбілей роднай школы, то асабісты юбілей…

Сёлета члены клуба “Малюся Слову” аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вырашылі зрабіць прыемнае Аляксею Пятровічу і прэзентаваць яго новыя зборнікі. Тры невялікія кнігі адна за адной выйшлі ў сталічным выдавецтве “Каўчэг” летам гэтага года. Спачатку размова пайшла аб зборніку “Асенняя бліскавіца”, прадмову да якой напісаў вядомы паэт Алесь Каско. Каско лічыць, што гэты зборнік “паяднаў лепшае з напісанага раней і творы апошніх гадоў” Галаскока. Раздзелы кнігі даюць уяўленне і аб лепшых патрыятычных творах, і прысвечаных дзецям, знаёмяць з некалькімі празаічнымі творамі, з добразычлівымі гумарыстычнымі творамі, а таксама вершамі, пакладзенымі на музыку. Кнігу для дзяцей “Гаманлівы ручаёк” прадстаўляе адзін з супрацоўнікаў Ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае палессе” М.Д. Шчаўкун. Ён лічыць, што вершы для дзяцей у нашага земляка – “як чысты позірк адкрытых вочак хлопчыкаў і дзяўчынак, як іх летуценныя думкі, яшчэ не азмрочаныя чужой здрадай, няшчырасцю”. А зборнік “З вясёлай торбай” заканчвае пасляслоўем сам аўтар, які прыгадвае запавет паважанай ім Ніны Мацяш: “Часцей зазірай у скарбніцу памяці сваёй, шукай смешнае і пішы”. Вершы з названых зборнікаў з задавальненнем чыталі Ала Бутакова, Яніна Гурская, Алена Еўдакімава, Валянціна Масюк, Алена Пайзулаева, Станіслава Прызван і іншыя члены клуба. А потым папрасілі самога Аляксея Пятровіча расказаць пра сябе і вытокі творчасці. Шмат было да паэта пытанняў: калі лепш пішацца, ці не хацеў бы пераехаць з Ганцавіч у Зэльву, як склаліся лёсы яго старэйшых сясцёр і г.д. Землякам, што раслі разам з хлопчыкам Алёшай Галаскокам, было цікава ўсё. Своеасаблівай інтрыгай сустрэчы было тое, што на ёй прысутнічалі сваякі Аляксея Пятровіча: Леанід Пятровіч і Людміла Барысаўна Галаскокі. Як высветлілася, яны не бачыліся шмат гадоў: Аляксей Пятровіч служыў вайскоўцам у Сібіры, а Леанід Пятровіч працаваў шахцёрам на Крайняй Поўначы. Два Пятровічы абмяняліся тэлефонамі і далі слова ўжо не губляць з поля зроку адзін аднаго. Тым, хто не набыў новыя зборнікі Галаскока, раім звяртацца ў раённую бібліятэку: ён хутка вышле іх для землякоў. Усе тры.

Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно
5 комментариев
  1. svetlana says

    Творы, дарэчы, вельмі цікавыя ў Галаскока. Добра, што такія таленавітыя людзі не забываюць сваіх землякоў.

  2. Катя says

    Молодцы члены клуба «Малюся слову», что приглашают таких талантливых людей в гости.

  3. Ваш читатель says

    У меня такое чувство что комментарии пишет тот кто и статью эту написал. Только позитив в коментариях. Только положительныое. А критика где? Не верю!

  4. Праца says

    Уважаемый читатель. А что, на ваш взгляд, в данном материале можно повергнуть критике. Проза и поэзия может только вдохновлять. Считаем, что критика здесь неуместна. Посетите хотя бы одно заседание клуба и вы это поймете и оцените.

  5. Ваш читатель says

    Да у вас во всех материалах в коментариях один позитив. То молодцы то умницы. Видео у вас вас тоже ниочем. какой то кусок вырваный. а если на канале сразу смотреть то даже не понимаешь что откуда где прошло. Испортились одним словом. Перестал я в вас верить

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.