На международных соревнованиях зельвенские гандболисты в составе сборной Гродненской области стали третьими

У Гомелі адбыўся міжнародны турнір па гандболе сярод падлеткаў. На працягу чатырох дзён ішлі напружаныя гульнёвыя матчы сярод спартсменаў Беларусі, Украіны і Расіі, па завяршэнні якіх вызначыліся пераможца і прызёры. Ва ўпартай барацьбе зборная каманда Гродзеншчыны заняла трэцяе месца. У яе склад уваходзілі тры зэльвенскія гандбалісты: варатар Віталій Нічэй, палявыя ігракі Ягор Бортнік і Ілья Міскевіч. Кожны з іх унёс свой уклад у агульны поспех каманды. Гэты міжнародны турнір стаў удалым дэбютам для Ільі Міскевіча, які па рашэнні судзейскай брыгады быў прызнаны лепшым іграком спаборніцтваў.

 

На международных соревнованиях зельвенские гандболисты в составе сборной Гродненской области стали третьими

На международных соревнованиях зельвенские гандболисты в составе сборной Гродненской области стали третьими

 

У склад трэнерскай групы зборнай Гродзенскай вобласці ўвайшоў і трэнер Зэльвенскай ДЮСШ Віктар Віннік.
– На турніры выступалі лепшыя каманды, –расказвае Віктар Фёдаравіч, – пагэтаму спаборніцтвы патрабавалі ад кожнага іграка вялікіх фізічных і псіхалагічных намаганняў. У першы дзень нашы гандбалісты сустрэліся з адной з каманд Гомеля. Гулялі выдатна: дзейнічалі зладжана, выразна і хутка, што ў выніку прынесла ім перамогу. Другая матчавая сустрэча з украінскай камандай завяршылася з лікам 25:20 на карысць таксама нашай зборнай. Вельмі напружаны быў паядынак з камандай з Санкт-Пецярбурга. Сапернік аказаўся даволі моцным і пастаянна атакаваў нашы вароты. З кожным прапушчаным мячом дух саперніцтва праяўляўся ўсё вастрэй. Зэльвенцы з апошніх сіл імкнуліся зраўняць лік, але гэта ім не ўдалося. Расіяне абыгралі нас на два мячы. На тры мячы прайгралі нашы гандбалісты і другой гомельскай камандзе –лідарам спаборніцтваў. У завяршэнне турніру гродзенцы сустрэліся з украін-скай камандай: гульня праходзіла на роўных.
Не толькі я асабіста, але і астатнія трэнеры нашай зборнай каманды засталіся задаволены выступленнем маіх выхаванцаў. Асабліва вы-лучыўся Ілья Міскевіч, які хутка і ўмела прарываў абарону саперніка і забіваў мячы. Нездарма яго назвалі лепшым іграком турніру. Неабходна аддаць належнае і нашаму надзейнаму варатару Віталію Нічэю– ён дзясяткі разоў ратаваў свае вароты. Умела іграў і Ягор Бортнік. Трэба адзначыць, што нашы выхаванцы ўпершыню ўдзельнічалі ў спаборніцтвах такога высокага ўзроўню. Акрамя ўзнагарод кожны з іх атрымаў вопыт гульні з моцнымі супернікамі, убачыў свае плюсы і мінусы ў падрыхтоўцы.
У маі пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы “Імклівы мяч”. Лепшым ігракам Ільі Міскевічу, Віталію Нічэю, Ягору Бортніку і іх трэнеру Віталію Вінніку прыйдзецца шмат папрацаваць, каб у чарговы раз парадаваць выдатнымі спартыўнымі дасягненнямі.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.