Молодые инвалиды Зельвенщины – люди активной жизненной позиции

Маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Насуперак хваробам яны імкнуцца быць не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі найбольш значных падзей, якія адбываюцца ў пасёлку.

 

Молодые инвалиды Зельвенщины  – люди активной жизненной позиции  

 

 

Так, даведаўшыся з раённай “Працы” аб правядзенні абласной акцыі “Будзь здаровым – пакажы прыклад іншым”, у аддзяленні было вырашана правесці Дзень здароўя.
Пачаўся ён сустрэчай з медыцынскай сястрой ясляў-сада №1 г.п.Зэльва Валянцінай Цавель, якая расказала аб неабходнасці пры-шчэпак у зімовы перыяд, дала карысныя парады, як пазбегнуць прастудных захворванняў, папярэдзіла аб шкодзе самалячэння.
Затым распачаліся спаборніцтвы “Вясёлыя старты”. Удзельнікі павінны былі прайсці сем эстафет з розным спартыўным інвентаром. Маладыя людзі прадэманстравалі сапраўдную волю да перамогі і разам з тым сяброўскія адносіны. 


Таццяна МАНАННІКАВА,
дырэктар аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.