Месячнік закончыўся – добрыя справы працягваюцца

З сярэдзіны кастрычніка да сярэдзіны лістапада сродкі масавай інфармацыі асабліва часта звяртаюцца да жыцця і праблем інвалідаў па зроку. Менавіта ў гэты перыяд міжнародная супольнасць адзначае месячнік “Белая трысціна”, які і прызначаны засяроджваць увагу на праблеме людзей, якія страцілі зрок. Іх нямала: 180 мільёнаў чалавек на планеце – інваліды па зроку, сярод іх 45 мільёнаў – цалкам сляпыя. Так што не адзінкі патрабуюць асаблівай увагі, а мільёны! У нашым раёне на ўліку ў таварыстве інвалідаў па зроку 47 чалавек. Узначальвае арганізацыю Я.К.Гур-ская, чалавек актыўны, неабыякавы да праблем сваіх падапечных. Не чакаючы ніякіх дзён і месячнікаў, яна актыўна працуе над Дзяржаўнай праграмай па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці для фізічна аслабленых асоб. Не кожны з паўсотні інвалідаў можа сам сябе абслугоў- ваць. Такім заўсёды гатова прыйсці на дапамогу Яніна Казіміраўна. І ў банк ці на пошту адвядзе, цярпліва пачакае там ды ізноў дамоў правядзе. Часта звоніць, цікавіцца самаадчуваннем, пытаецца, чым можа быць карыснай. І самі хворыя тэлефануюць, ведаюць, што Яніна Казіміраўна ўважліва выслухае, нешта парадзіць. Інваліды па зроку атрымліваюць за палову кошту неабходныя ім рэчы (тыя ж белыя трысціны, гадзіннікі, што не толькі паказваюць час, але і прагаворваюць яго, і г.д.). Гурская нагадвае кіраўнікам устаноў і арганізацый, што падчас рамонту трэба ўлічваць і патрэбы людзей з аслабленым зрокам. Напрыклад, для ступеняў лепш браць кантрастныя фарбы. Калі ўваходныя дзверы са шкла, трэба абазначыць іх візуальнымі маркерамі. Яніна Казіміраўна ўдзячна кіраўнікам Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, бальніцы, аптэк, пошты, што не ігнаруюць яе просьбы, значыць і праблемы невідушчых людзей таксама. У магазінах прадаўцы ўжо ведаюць, што людзям са слабым зрокам патрэбна асаблівая ўвага. Яны і цэны скажуць, і тавар выбраць дапамогуць. Здаецца, дробязі, а інвалідам прыемна, што пра іх думаюць, клапоцяцца, не адмахваюцца ад іх праблем. Многія члены таварыства – людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі. Пры Доме культуры плённа працуе клуб “Мы вместе”. Яніна Казіміраўна вельмі ўдзячна яго кіраўніку Тамары Кі-сель, якая рыхтуе з артыстычна адараванымі інвалідамі неблагія канцэрты. Штогод клуб прымае ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах. Ёсць сярод людзей са слабым зрокам і спартсмены. Леанід Пятровіч Ган і Ядвіга Адольфаўна Скіба заўсёды добра выступаюць у шашачных спаборніцтвах. Напярэдадні завяршэння месячніка “Белая трысціна” Я.К.Гурская запрасіла сваіх падапечных у цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насель-ніцтва, пры якім і дзейнічае раённая арганізацыя. Арганізавала “салодкі стол” і прапанавала цікавую праграму. Выступіла сама, расказала пра гісторыю ўзнікнення месячніка, прывяла статыстычныя лічбы аб колькасці дарослых і дзяцей, якія маюць праблемы са зрокам. Псіхолаг цэнтра Наталля Глушэня, як заўсёды, сваю змястоўную гутарку суправаджала трэнінгам. (Дарэчы, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, в.а.кіраўніка якой з’яўляецца Наталля Сяргееўна, аказвае і матэрыяльную пад-трымку інвалідам па зроку.) Загадчыца аддзела абслугоў-вання цэнтральнай раёнай біб-ліятэкі Валянціна Масюк таксама падрыхтавала адпаведную гутарку. Яна парэкамендавала некалькі даступных кожнаму народных сродкаў для паляпшэння зроку. Расказала пра людзей, якія яго страцілі, не скарыліся лёсу, працягвалі займацца любімай справай і дасягнулі ў ёй значных поспехаў. Так, Міхаіл Сувораў выдаў некалькі кніг вершаў, працаваў выкладчыкам у вочна-завочнай школе рабочай моладзі для сляпых, стаў заслужаным настаўнікам Расійскай Федэрацыі. Усесаюзна вядомым паэтам быў Эдуард Асадаў, які страціў зрок на вайне. Старэйшыя зэльвенцы памятаюць і навагрудскага сляпога барда Гаўрыіла Шутэнку, які не раз наведваў Зэльву, выступаў у бібліятэках і школах. Гэтыя і падобныя ім людзі карысталіся ў жыцці дэвізам Антуана дэ Сент-Экзюперы: “Мы бачым па-сапраўднаму толькі сваім сэрцам. Сутнасць рэчаў для нашых вачэй нябачна”. А потым актывісты пенсійнага клуба пры бібліятэцы “Восень жыцця” дарылі інвалідам песні і вершы. Асабліва цёпла прымалі Станіславу Прызван. Яе цудоўны голас крануў душы ўсіх прысутных. І яны прасілі Станіславу Станіславаўну наведваць іх часцей. Гэтым мерапрыемствам завяршыўся ў раёне месячнік “Белая трысціна”. Але добрыя справы часам не абмяжоўваюцца. Яніна Шматко.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.