Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

З прыходам вясновых дзён асаблівую актуальнасць набывае пытанне навядзення чысціні і парадку. Зрабіць гэта неабходна на вытворчых і замацаваных за прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі тэрыторыях, уздоўж дарог, а таксама ля домаўладанняў. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта красавік аб’яўлены месячнікам па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы Зэльвы і сельскіх населеных пунктаў. 

 

Наводзіць парадак на замацаваных тэрыторыях актыўна пачалі некаторыя працоўныя калектывы, а таксама ўладальнікі дамоў. Каб паглядзець, што зроблена ў плане добраўпарадкавання Зэльвы, наколькі адказна да гэтага пытання падыходзяць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый і самі зэльвенцы, мы адправіліся ў спецыяльны рэйд, ініцыятарамі правядзення якога вы-ступілі жыллёва-камунальны аддзел райвыканкама і санітарная служба раёна. Разам агледзелі вуліцы пасёлка, прыватны жылы сектар і некаторыя прадпрыемствы. З маршруту спецыяльна выключылі цэнтральныя вуліцы: дзякуючы паўсядзённай працы дворнікаў яны пастаянна пад-трымліваюцца ў чысціні. А вось у двух кроках ад іх у камісіі ўзніклі пытанні…
Першы прыпынак – завулак Паркавы. Тут знаходзяцца некалькі дамоў, гаспадарчыя пабудовы. Ля некаторых з іх дровы і іншыя матэрыялы захоўваюцца ў беспарадку, на тэрыторыі – смецце. Домаўладальнікам выпісаны прадпісанні і вызначаны тэрмін, за які неабходна навесці парадак.
На пустуючай тэрыторыі, непадалёку ад агароджы складскіх памяшканняў магазіна “Мэбля” – стыхійная звалка, бліжэй да дарогі – куча галля.
–Такі малюнак мы бачым тут амаль штогод, – адзначае памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Міра Грэшчык.– Некаторыя жыхары завулка і навакольных вуліц зносяць сюды смецце. Устанавіць канкрэтных віноўных асоб і пакараць іх за такія дзеянні даволі праблематычна. Таму застаецца толькі заклікаць зэльвенцаў да сумлення – чысціня нашага агульнага дома залежыць ад кожнага жыхара…
Яшчэ больш непрыглядны малюнак адкрыўся нашым вачам на прысядзібным участку пустуючага дома, які размяшчаецца за гаражамі раённага аддзела паштовай сувязі і стаянкай гасцініцы. Прысядзібная тэрыторыя тут ператварылася ў вялікую звалку, хутчэй за ўсё дзякуючы “старанням” жыхароў суседніх дамоў і інтэрната, і каб вывезці адсюль смецце, спатрэбіцца не адзін трактарны прычэп. На самой стаянцы гасцініцы таксама смецце. Работнікі ЖКГ рэгулярна прыбіраюць гэтую тэрыторыю, але чыстай яна застаецца нядоўга. Смецце і па перыметры агароджы двара рэстарана “Зальвянка”.
Прыгожы пейзаж каля старога млына псуе закіданы бутэлькамі і смеццем бераг. Вельмі непрыглядны малюнак каля чыгуначнага пераезду, на перакрыжаванні вуліц Булака і Салаўёва. У старым доме (ведамаснае жыллё Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі) пражывае адзінокі сталы чалавек, якому самастойна прыбраць тэрыторыю не пад сілу. Каля гаспадарчых пабудоў усё ўсыпана розным смеццем. Штогод спецыялісты выпісваюць прадпісанні кіраўніцтву аддзялення чыгункі, накладваюць штрафы, але праблема застаецца.
Асобная размова пра старыя пустуючыя дамы і гаспадарчыя пабудовы ля самой чыгуначнай станцыі: яны ствараюць вельмі непрыглядны малюнак. Сустракаюцца месцы, дзе яшчэ з мінулага года не вывезены рэшткі будаўнічых матэрыялаў, зямля звалена ў кучы, тэрыторыя разрыта.
Засмечаныя бутэлькамі, пластыкам, паперай, пакетамі тэрыторыі за прысядзібнымі ўчасткамі дамоў №№11 і 13 па вуліцы Гагарына. Жыхары як могуць наводзяць тут парадак, аднак бясконца змагацца са слядамі чужой неахайнасці яны ўжо проста стаміліся…
У мінулым годзе было праве-дзена добраўпарадкаванне вуліцы Гагарына. На жаль, некаторыя тэрыторыі паміж домаўладаннямі і тратуарам, адведзеныя пад газоны, засмечаны, а замест травы – пустазелле. Радуе толькі, што такое сустракаецца не на ўсім працягу вуліцы: ля некаторых дамоў гаспадары знішчылі пустазелле, зрабілі планіроўку, пасеялі газонную траву.
У час рэйду камісія наведала тэрыторыі некаторых прадпрыемстваў і арганізацый Зэльвы. Станоўчым прыкладам у пытаннях навядзення парадку з’яўляюцца прадпрыемства меліярацыйных сістэм, бурака-прыёмны пункт, лясніцтва. Іх тэрыторыі не толькі падтрымліваюцца ў належнай чысціні, але і ўпрыгожаны цікавымі малымі архітэктурнымі збудаваннямі і кампазіцыямі. Чысціню і парадак мы ўбачылі на тэрыторыях гарадской лазні, вытворчай базы Зэльвенскай сельгасхіміі (па вуліцы Булака), участка “Зэльва” філіяла “Аўтобусны парк №3 г.Слонім ААТ “Гроднааблтранс”. Асаблівую ўвагу звярнулі на тэрыторыю МПМК-148: у мінулым годзе гэта прадпрыемства падверглася крытыцы за адсутнасць парадку – сёлета тут пастараліся яго навесці своечасова. А вось некаторыя аб’екты Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, размешчаныя на вуліцы Вакзальная, прыемных уражанняў не пакінулі. На аўтабазе філіяла за драўляным плотам – стыхійная звалка, рэшткі будаўнічых і іншых матэрыялаў. Спадзяёмся, што крытычная заўвага ў іх адрас будзе ўспрынята належным чынам, і тэрыторыя будзе прыведзена ў парадак.
Нагадаем, што згодна з “Санітарнымі правіламі ўтрымання тэрыторый”, домаўладальнікі і арандатары індывідуальных жылых дамоў абавязаны:
падтрымліваць чысціню і парадак на прысядзібным участку і прылягаючай да домаўладання тэрыторыі;
не дапускаць захоўвання дроў, торфу, будматэрыялаў, транспартных сродкаў і механіз-маў на прылягаючай да дамоў тэрыторыі;
своечасова вывозіць ва ўстаноўленыя месцы бытавыя адходы. Іх спальванне на тэрыторыі домаўладання забаронена.
За парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў прадугле-джана адказнасць у выглядзе штрафу на домаўладальніка – у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 2 да 50 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад 2 да 200 базавых велічынь.
Хацелася б, каб важнасць і неабходнасць падтрымання чысціні і парадку ўсведамлялі ўсе без выключэння, а штрафныя санкцыі спецыялісты санітарнай і прыродаахоўнай службаў прымянялі як мага менш. У нашых сілах зрабіць месцы, дзе мы жывём і працуем, чыстымі і прывабнымі.

 

Створаная прыгажосць – прыклад культуры быту на вытворчасці:

 

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

 

Дадзеныя аб’екты – кандыдаты на штраф за парушэнне правіл утрымання тэрыторый:

 

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Месячник по благоустройству и новедению порядка: первые итоги

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.