Месячник чистоты и порядка

Месячнік чысціні і парадкупройдзе ў раёне з 25 сакавіка па 24 красавіка 2013 года.

Такое рашэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам з мэтай паляпшэння санітарнага стану, навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў Зэльвенскага раёна.

Кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, начальнікам аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў неабходна прыняць аператыўныя меры па санітарнай ачыстцы тэрыторый населеных пунктаў, абуладкаванні дваровых тэрыторый, могілак, палігонаў, тэрыторый, прылягаючых да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, устаноў адукацыі, гандлю і грамад-скага харчавання, культуры і аховы здароўя, гаспадарчых зон, вытворчых баз (100 метраў ад межаў тэрыторый зямельных участкаў). Да навядзення парадку трэба прыцягнуць землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў збудаванняў, грамад-скасць.

Ставіцца задача выявіць і ліквідаваць усе несанкцыянаваныя звалкі бытавога смецця.

Аб праведзенай рабоце неабходна праінфармаваць аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама да 25 красавіка 2013 года.

Раённаму ўнітарнаму прадпрыемству ЖКГ, ДРБУ-118, ДЭУ-54 неабходна да 1 мая бягучага года выканаць работы па ямачным рамонце вулічна-дарожнай сеткі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.