Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны прайшлі ў Зэльве

1850 Апошні тыдзень лютага ў Елкаўскай сярэдняй школе выдаўся насычаным. Тут ладзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны. Разам са старшынёй Сынкавіцкага сельвыканкама Сяргеем Духцікам школьнікі наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Віншавалі іх са святам, дзякавалі за мірнае неба, слухалі расказы аб гадах ваеннага ліхалецця. У школе прайшло спартыўнае свята, арганізаванае настаўнікам фізічнай культуры і дапрызыўной падрыхтоўкі Іванам Літвінчыкам і педагогам-арганізатарам Наталляй Шчаклеінай. Праграма ўключала конкурсныя выпрабаванні з удзелам дзвюх зборных каманд “Куля” і “Т-90”, у склад якіх увайшлі хлопчыкі 5–10 класаў. 1851 Пад кіраўніцтвам сваіх камандзіраў – вучняў-дзесяцікласнікаў Дзмітрыя Махнача і Дзмітрыя Лойкі – удзельнікі спаборніцтваў дэманстравалі не толькі ўменне падцягвацца, страляць, распазнаваць воінскія званні, надзяваць процівагаз, але і скакаць на скакалцы, чысціць бульбу… Адным словам, тыя навыкі, якімі павінны валодаць сапраўдныя салдаты. Вучні Вадзім Савошчык, Максім Бялоў, Максім Семянюк, Дзяніс Калодка, Антон Карней, якія паказалі лепшыя вынікі, ад-значаны медалямі. У камандным заліку большую колькасць балаў набрала каманда “Т-90”, якая і стала пераможцай. Удзельнікі абедзвюх зборных узнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі. Падводзячы вынікі мерапрыемства, журы прыйшло да высновы, што елкаўскай зямлі будзе кім ганарыцца: тут падрастае дастойная змена цяперашнім абаронцам Айчыны. Святлана Літвінчык, намеснік дырэктара Елкаўскай СШ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.