Мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны чарнобыльскай трагедыі, прайшлі ва ўстановах адукацыі і культуры.

2134 Літаратурна-музычная кампазіцыя “Чорны бусел над Беларуссю” з удзелам старшакласнікаў сярэдняй школы №2 г.п.Зэльва была арганізавана ў форме завочнай экскурсіі па тэрыторыі Беларусі, якая прыняла на сябе асноўны ўдар атамнай стыхіі. Дзеці з цікавасцю слухалі аповед аб жахлівых падзеях красавіцкіх дзён 1986 года, які суправаджаўся тэатралізаванымі пастаноўкамі. Работнікі раённай бібліятэкі зрабілі агляд літаратуры пра чарнобыльскую трагедыю. Сярод уключаных твораў – аповесць В.Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел”, драма А.Дударава “Адцуранне”, паэма Я.Сіпакова “Одзіум”, раман Л.Левановіча “Палыновы вецер”. Школьнікам парэкамендавалі пазнаёміцца з кнігай “Прайсці праз зону”, якая выйшла пасля наведвання беларускімі пісьменнікамі чарнобыльскіх мясцін. Вершы адпаведнай тэматыкі ўключаны ў зборнік “Зорка Палын». Напрыканцы мерапрыемства школьнай аўдыторыі для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм аб аварыі на ЧАЭС: “Хро-ніка падзеі. 10 дзён пажару на атамнай электрастанцыі”. Лейтматывам мерапрыемстваў сталі словы: Чарнобыль – гэта тая бяда, якую нельга забываць, падобныя трагедыі не павінны паўтарыцца ў гісторыі Беларусі. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.