Мелиорация — дело государственное

1 чэрвеня зэльвенскія меліяратары адзначылі свята: 40-гадовы юбілей з дня заснавання іх прадпрыемства. За гэты час здадзена ў эксплуатацыю 25 буйных  меліярацыйных аб’ектаў, у балот адваяваны тысячы гектараў зямлі, пракладзены сотні кіламетраў труб, узведзены дзясяткі гідратэхнічных збудаванняў. Гэта і многае іншае ўзгадалі былыя і цяперашнія работнікі ПМС, а таксама шматлікія госці, якія сабраліся ў мінулую пятніцу ў зале раённага Дома культуры на прысвечаную юбілею ўрачыстасць.

 

  Мелиорация - дело государственное

 

У РДК сустрэліся старыя знаёмыя і былыя калегі, многія з якіх не бачыліся працяглы час. Гучалі сяброўскія ўспаміны, роспыты. Першым слова ўзяў дырэктар ПМС Канстанцін Бердніковіч, які нагадаў пра здабыткі і дасягненні працоўнага калектыву, расказаў аб сённяшніх клопатах прадпрыемства. “Самы вялікі набытак ПМС,– адзначыў дырэктар,– дружны і працавіты калектыў, які здольны паспяхова вырашаць пастаўленыя вытворчыя задачы”. Вялікую ўдзячнасць Канстанцін Іванавіч выказаў ветэранам працы, якія стаялі ля вытокаў арганізацыі. Цёплыя словы былі адрасаваны і моладзі – вытворчыя справы не абыходзяцца без іх актыўнага ўдзелу.  

ысокую ацэнку плённай, дынамічнай і стабільнай рабоце калектыву ў сваім выступленні даў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Кіраўнік раённай вертыкалі адзначыў, што сёння ў Зэльвенскага ПМС ёсць магутная тэхніка, створана выдатная вытворчая база і ўмовы для працы і адпачынку. Неацэнны ўклад у развіццё ПМС унеслі былыя кіраўнікі Васілій Пазнякоў, Васілій Любінскі, Міхаіл Гарошка. Дзякуючы вопыту цяперашняга кіраўніка Канстанціна Бердніковіча, яго глыбокім ведам, арганізатарскім здольнасцям, калектыў прадпрыемства плённа працуе, з’яўляецца прыкладам высокапрадукцыйнай і якаснай работы.  
За шматгадовую і добрасумленную працу ў меліярацыйнай сістэме раёна Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны машыніст аўта-крана Віктар Янчуковіч, Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама – інжынер-энергетык Віктар Болцік, Граматай раённага Савета дэпутатаў – загадчыца цэнтральных складаў Галіна Рогава.
Віншуючы з юбілеем зэльвенскіх меліяратараў, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднамеліяводгас” Барыс Багданец адзначыў іх высокі прафесіяналізм, які дазваляе займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных арганізацый вобласці. А яшчэ – высокі аўтарытэт калектыву прадпрыемства ў іншых рэгіёнах: “Дзе б ні працавалі зэльвенцы, яны атрымліваюць удзячныя водгукі за якасную і своечасова выкананую работу,”–пад-крэсліў генеральны дырэктар.
Шмат цёплых слоў падзякі за выдатную працу адрасавала калектыву галоўны бухгалтар абласнога прадпрыемства Люцына Цярлецкая. За важкі ўклад у меліярацыю, шматгадовую працу, паспяховае выкананне планавых паказчыкаў нагрудным знакам Дэпартамента меліярацыі і воднай гаспадаркі “Ганаровы меліяратар” адзначаны майстар Таццяна Гойла і машыніст экскаватара Іван Голуб, Ганаровымі граматамі “Гроднамеліяводгаса”– галоўны бухгалтар Галіна Кароткая, бухгалтары Алена Данюк і Святлана Мароз, сакратар Лілія Аўдзейчык, машыністы экскаватараў Іван Бязносік, Аляксандр Блошка, Іван Патаповіч, Аляксандр Саўчык, вадзіцелі Анатолій Валюк, Мікалай Гойла, Леанід Іваноў, Пётр Русак, Іван Серада, машыністы бульдозера Мікалай Дараховіч, Аляксандр Юркевіч, электрагазазвар-шчык Генадзій Бусловіч, рамшчык Вікенцій Рыбак, электрык Андрэй Калбаска, машыніст аўтакрана Часлаў Масюк, падсобныя рабочыя Міхаіл Ельяшэвіч, Аляксандр Міляшкевіч, Анатолій Сіцько, тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Алена Міськевіч, каваль Аляксандр Сай, трактарыст Уладзімір Сідорык, вальшчык лесу Міхаіл Федзяня.
Апладысментамі сустракалі прысутныя былых кіраўнікоў, якія ў розныя гады ўзначальвалі прадпрыемства. З цікавасцю слухалі прысутныя выступленне першага дырэктара Васілія Пазнякова: “Гэта былі самыя запамінальныя і шчаслівыя гады майго жыцця. І вельмі прыемна, што сёлетняе пакаленне зэльвенскіх меліяратараў паспяхова працягвае слаўныя традыцыі тых, хто плённа і старанна працаваў з самага пачатку станаўлення прадпрыемства”.
Сваімі ўспамінамі падзяліўся Васілій Любінскі. У перыяд яго кіраўніцтва адбыўся росквіт прадпрыемства. Работнікі перасоўнай механізаванай калоны не толькі вынікова працавалі на меліярацыйных аб’ектах, але і пабудавалі шмат жылля, дзіцячы сад.
Міхаіл Гарошка, які на гэтым прадпрыемстве прайшоў шлях ад прараба да кіраўні-ка, таксама прыгадаў гады працы тут, лю-дзей, з якімі атрымана нямала дасягненняў.
Са знамянальнай падзеяй павіншаваў зэльвенскіх меліяратараў старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Януль. Ганаровай граматай і Падзякай абласнога камітэта прафсаюзаў АПК былі ўзнагароджаны рамшчык Міхаіл Лобан і электрагазазваршчык Мікалай Чыргун, Граматамі райкама прафсаюза работнікаў АПК – вадзіцелі Валерый Баннікаў і Генадзій Сушчэвіч.
Павіншавалі юбіляраў і ўручылі падарункі калегі – прадстаўнікі 14 прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм вобласці.
Шмат сардэчных і цёплых слоў у адрас калектыву, яго дырэктара выказалі і кіраўнікі арганізацый Зэльвеншчыны: в.а. дырэктара МПМК-148 Аляксандр Іскра, начальнік ДРСУ-118 Андрэй Казлоўскі, начальнік РКЦ №1 аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Уладзімір Норык, старшыні СВК “Бародзічы” Аляксандр Прэдка, “Галынка”–Яўгеній Грэцкі, ПСУП “Князева”– Іван Жамойцін, дырэктары санаторнай школы-інтэрната Жанна Сліж і СШ №2 Алена Лукашэвіч.
У гэты дзень прагучалі імёны літаральна ўсіх працаўнікоў ПМС, як вопытных, так і маладых. Не засталіся без увагі і ветэраны, якія аддалі прадпрыемству многа гадоў добрасумленнай працы– яны атрымалі каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі.
 Святочны настрой удзельнікам урачыстасці стварыла выдатная канцэртная праграма, падрыхтаваная работнікамі ўстаноў культуры, дзіцячай школы мастацтваў, санаторнай школы-інтэрната.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.