Литературно-музыкальный вечер, посвящённый Дню Победы, прошёл в районной библиотеке

Напярэдадні свята Перамогі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі літаратурна-музычны вечар “Далёкай мужнасці веру аберагаючы…”, на які запрасілі мясцовых паэтаў і ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў вайны і працы “Успамін”. Гэтым людзям не давялося ваяваць, але вайна закранула сем’і амаль кожнага з іх.

 

Литературно-музыкальный вечер, посвящённый Дню Победы, прошёл в районной библиотеке


З цікавасцю слухалі вучні сярэдняй школы №2 аповед Ніны Поршневай, якая расказала аб тым, што ёй прыйшлося перажыць у гады ваеннага ліхалецця. Калі пачалася вайна, Ніне Міхайлаўне было 13 гадоў, але яна да дробязей памятае эвакуацыю сям’і з Кіева. Да гэтага часу перад вачамі дарога, бамбёжка нямецкімі самалётамі, крыкі людзей. Ваеннай тэме Ніна Міхайлаўна прысвяціла цыкл вершаў, некаторыя з якіх прапанавала ўвазе юных слухачоў.
Ларысе Сталпец у дзевяцігадовым узросце давялося прайсці праз лагер смерці Саласпілс. Яе ўспа-міны ўразілі прысутных. Удзельніца і салістка хору выканала знаёмыя ўсім песні пра вайну “Мой милый, если б не было войны”, “Алёша” і іншыя.
Ала Вілесава пра ваенныя гады ведае з расказаў бацькі, прайшоўшага канцлагер у Нарвегіі, і маці, якая была ў палоне больш за два гады. Ала Іванаўна прачытала вершы і праспявала песню ўласнага сачынення пра вайну.
Алена Кароза падзялілася асабістымі ўспамінамі аб мінулым. Яе сям’ю вайна закранула таксама – многія блізкія не вярнуліся дамоў. Напісаныя ёю вершы гучаць як рэквіем загінуўшым.
Свае музычныя кампазіцыі прапанаваў увазе дзяцей Анатолій Кніга. На яго думку, менавіта песня была побач з салдатам, надаючы яму новыя сілы, дапамагаючы выстаяць у жорсткіх баях і заваяваць перамогу.

Валянціна МАСЮК, 
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.