“ЛіМ” рэкламуе зэльвенскую паэтку

Паэтычная старонка апошняга нумару газеты “Літаратура і мастацтва” побач з вершамі вядомых у рэспубліцы паэтаў Навума Гальпяровіча і Алега Салтука прапануе і тры вершы нашай зямлячкі Ірыны Данік. Гэта – не першы зварот “ЛіМа” да “заран”. Некалькі гадоў таму былі надрукаваны нізкі вершаў Валянціна Семянякі, Сяргея Худзяева, Алены Карозы, Святланы Літвінчык, Святланы Патаповіч, Генадзя Каўша. Асобна друкаваліся падборкі твораў Ірыны Войткі, Юркі Голуба, Аляксея Галаскока, Мікалая Галавача, не кажучы ўжо пра пастаяннага аўтара “ЛіМа” Уладзіміра Мазго. Нагадваем, што “ЛіМ” можна прачытаць у цэнтральнай раённай бібліятэцы. І, вядома, падпісацца на штотыднёвік. Яніна ШМАТКО.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.