Легкоатлетический кросс на призы газеты «Советская Белоруссия» прошел на Зельвенщине

Больш за 70 лепшых бегуноў з навучальных устаноў раёна 1994 года нараджэння і маладзей прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты “Советская Белоруссия”. 

 

Легкоатлетический кросс на призы газеты "Советская Белоруссия" прошел на Зельвенщине


У залежнасці ад узросту хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі на дыстанцыях 1000 і 2000 метраў.
 Пасля забегу ў кожнай групе вызначыліся свае лідары. У хлопчыкаў хутчэй за ўсіх прабеглі дыстанцыі Дзмітрый Боцька (Дзярэчынскі дз/с-СШ), Арцём Калачоў (гімназія №1), Аляксей Мінаш (Ялуцавіцкая БШ), Сяргей Парфенчык (Галынкаўская СШ). Сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Алена Бяляўская (Міжэрыцкі дз/с-СШ), Хрысціна Рудая і Крысціна Ляхоўская (Князеўская гімназія), Кацярына Грыгорык (Галынкаўская СШ). 
У агульным заліку на першае месца вый-шла каманда Галынкаўскай СШ, другое занялі спартсмены Елкаўскай СШ, трэцяе – Дзярэчынскага дз/с-СШ.
Пераможцы спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Лепшыя бегуны ўвойдуць у склад зборнай раёна і прымуць удзел у абласных спаборніцтвах.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.