Когда профессия находит человека

Когда профессия находит человекаКогда профессия находит человека

У сакавіку адзначылі юбілейныя дні нараджэння педагогі СШ №2 г.п.Зэльва Марыя Раманькова і Наталля Чыжэўская. Гэтых настаўніц добра ведаюць і паважаюць многія зэльвенцы.

Пасля заканчэння Гродзенскага педагагічнага інстытута дзве сяброўкі Марыя Раманькова і Наталля Чыжэўская прыехалі на працу ў Зэльвенскую сярэднюю школу. Тэарэтычных ведаў маладым спецыялістам хапала, а  вось практыку работы з шасцігадовымі вучнямі давялося спасцігаць пад кіраўніцтвам вопытных зэльвенскіх педагогаў. Тагачасны дырэктар установы Яўгеній Сончык, завучы Уладзімір Канецкі і Дана Якімовіч падтрымалі настаўніц, далі пуцёўку ў далейшае жыццё. Падтрымлівалі і старэйшыя калегі, да якіх моладзь звярталася па парады. Метадычныя пытанні дапамагалі вырашаць Галіна Сапега, Яўгенія Прасняк, Лідзія Дзянішчык. Як знайсці падыход да школьнікаў, вучылі Ніна Тарасюк, Ала Сончык,  А.С. і А.Б.Кароза, Алена Ляонік. 

Але школьнае жыццё не стаіць на месцы. Змяняецца не толькі методыка, але і вучні. Пастаянная самаадукацыя дапамагала Марыі Іванаўне і Наталлі Яўгеньеўне крочыць у нагу з часам. Сёння педага-гічны стаж кожнай з іх складае больш за тры дзясяткі гадоў. Не палічыць, колькі яны далі ад-крытых урокаў, праверылі сшыткаў, правялі выхаваўчых мерапрыемстваў, бацькоўскіх сходаў. Як вынік насычанага падзеямі вучэбнага працэсу,  – 7 школьных выпускаў. 

Знаходзячы індывідуальны падыход да дзяцей, Марыя Іванаўна і Наталля Яўгеньеўна  заўсёды цікавіліся інтарэсамі  сваіх вучняў, падтрымлівалі іх ідэі. Кароценькі аповед пра двух прафесіяналаў сваёй справы быў бы няпоўны, калі б не адзначыць іх добразычлівасць, спагадлівасць, уважлівасць у адносінах да тых, каму яны перадавалі свае веды. 

Яўгенія ПРАСНЯК:

– Успамінаю сваю першую сустрэчу з маладой настаўніцай Наталляй Чыжэўскай. На вуснах – усмешка, у вачах – незразумелая боязь і, адначасова, упэўненасць, жаданне вучыцца і вучыць. Яе цікава прадуманую форму правядзення ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў адразу заўважылі калегі і ацанілі вучні. Я па-добраму зайздрос-ціла яе ўменню знаходзіць агульную мову з адміністрацыяй школы, бацькамі, педагогамі, дзецьмі. Прызнаюся шчыра, шмат чаго і пераймала ў яе. Таму сёння ўдзячна лёсу, што гэтая мілая, чулая жанчына, таленавіты чалавек сустрэлася на маім жыццёвым шляху. 

Таццяна КІЧУК:

– Не аднаму пакаленню дзяцей адкрыла дарогу ў свет ведаў Наталля Чыжэўская. Для нас, настаўнікаў, шчасцем было наведваць яе ўрокі. Захапляльна, творча, крэатыўна! Для вучняў – адно задавальненне. Несумненна, Наталля Яўгеньеўна – той педагог, у якога ёсць чаму павучыцца маладым калегам.

Лідзія ДЗЯНІШЧЫК:

– З Наталляй Чыжэўскай у свой час працавалі ў адной паралелі. Дзяліліся напрацоўкамі, падтрымлівалі адна адну як у школьных, так і ў жыццёвых справах. Прыемна ўспомніць, як разам ладзілі ранішнікі і экскурсіі, якія, дзякуючы менавіта ёй, атрымліваліся цікавымі і запамінальнымі. Сярод іншых педагогаў яе вылучаюць  прафесіяналізм, стрыманасць, чуласць і тактоўнасць у адносінах да дзяцей, бацькоў і калег.

Ганна Жамойдзік:

– Марыя Раманькова патрабавальная  не толькі да сваіх выхаванцаў, але і да сябе. Як вынік – цвёрдыя і глыбокія веды дзяцей. Уменне ўбачыць у кожным вучні асобу, зразумець, заахвоціць вучэбным працэсам, стварыць даверлівыя адносіны ў класе вылучала Марыю Іванаўну з першых дзён яе працоўнай дзейнасці. Складваецца ўражанне, што настаўніца працуе па прынцыпе: адчуваць радасць ад зносін з дзецьмі.

Тэрэса ПЛЮШЧЭВІЧ:

– Ведаю Марыю Раманькову больш за 20 гадоў. Гэта вельмі адукаваны педагог. Яна не проста дае дзецям веды, але вучыць іх дабрыні, сумленнасці, справядлівасці. Яе вучні адрозніваюцца дысцыплінаванасцю, самастойнасцю, адказнымі адносінамі да даручанай справы, глыбокімі ведамі. Сваім вопытам Марыя Іванаўна ахвотна дзеліцца з калегамі падчас адкрытых урокаў, метадычных аб’яднанняў, прыватных размоў.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.