Канцэрт Аляксандра Саладухi адбыўся ў Зэльве

1994 Менавіта гэта лічба прыпала на нашу Зэльву ў рамках вялікага гастрольнага тура Аляксандра Саладухі. Насамрэч канцэртаў і выступленняў у жыцці спевака – тысячы. Але кожны раз, выхо-дзячы на сцэну, ён зноў і зноў хвалюецца, нібыта пачатковец. Ды хіба можа быць інакш, калі перапоўненая зала нашага раённага Дома культуры літаральна ўзрываецца шквалам апладысментаў, а знаёмыя і любімыя мелодыі дружна падхоплівае нават той, каму, прабачце, мядзведзь на вуха наступіў!? Сабраць такую залу, скажу я вам, зусім няпроста, а яшчэ складаней – “запаліць” яе, прымусіць суперажываць з артыстам, калі ён аддаецца лірычным пачуццям. Акрамя сольнага выступлення Аляксандра Саладухі з праверанымі часам хітамі і новымі песнямі, зэльвенцаў чакалі нумары ад яго сыноў-блізнят – 27-гадовых Антона і Аляксандра, якія стварылі дуэт “Элемент”. Іх выступленні таксама прайшлі, што называецца, на высокай ноце. Пасля сольніка прыхільнікі атрымалі магчымасць сфатаграфавацца са спеваком і атрымаць аўтограф, а таксама набыць яго кампакт-дыскі і здымкі. Чытачам «Працы» Аляксандр Саладуха пакінуў пажаданні шчасця і кахання. 1995 Ірына МІКЛАШЭВІЧ.

Паглядзець больш фота…
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.