Калядныя букеты

IMG_55601 Творчы конкурс “Калядны букет” прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва. Удзел у ім прымалі выхаванцы, іх бацькі, а таксама педагогі ўстановы. Работы былі прадстаўлены ў некалькіх намінацыях. Экспазіцыя конкурсных работ з паперы, мішуры, дрэва, тканіны, бісеру… атрымалася вельмі цікавай і яшчэ раз пацвердзіла: установа багатая на таленты. Каляды з іх нязменнай атрыбутыкай, снег і, канешне ж, прадчуванне цудаў сталі асноўнымі матывамі выставы. Тэматычныя інтэр’ерныя кампазіцыі парадавалі сваім казачным і вясёлым настроем. Зімовыя букеты, падсвечнікі, карціны, пано, калядныя вянкі з беларускай сімволікай, атрыбутыка года ў разнастайным выкананні – усё адлюстравала атмасферу навагодніх свят. Прывабліваюць увагу арыгамі з гафрыраванай паперы і фольгі, кампазіцыі з фасолі, зерня, марскіх ракавінак і іншых падручных матэрыялаў. Папулярным навагоднім фітаматэрыялам з’яўляюцца бярозавыя галінкі і яловыя шышкі. Якіх толькі іх варыяцый не знойдзеш на выставе! Асаблівай увагі за-слугоўваюць калажы, прадстаўленыя ў намінацыі “Сімвал года”.   Самымі арыгінальнымі прызнаны работы выхавальнікаў Марыі Крамнік (група №1) і Вольгі Арцюх (група №8). Ірына Сцепанчук, выхавальніца групы №6, перамагла ў намінацыі “Калядная паштоўка”. Святочная кампазіцыя лепшай атрымалася ў выхавальніцы групы №8 Кацярыны Пашукевіч. Высока ацэнена работа Вольгі Мацкевіч (група №6). Пераможцы адзначаны прэміямі. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.