Искренне служить Богу и людям

Искренне служить Богу и людям

Гэтыя словы поўнасцю адпавядаюць матушцы Дзярэчынскага прыхода Кацярыне Бялоцкай. Каложскі крыж III ступені, якога яна ўдастоена, сведчыць аб вялікай ролі гэтай цудоўнай жанчыны ў жыцці землякоў.

У 2002 годзе сям’я Бялоцкіх прыехала ў вёску Дзярэчын, дзе матушка Кацярына пачала весці заняткі для дзяцей прыхаджан у арганізаванай ёю нядзельнай школе. Менавіта праз дзяцей яна праклала шлях да сэрцаў бацькоў, змагла аб’яднаць вакол сябе такіх жа апантаных духоўнай  і светлай верай людзей. Жыццёвае крэда гэтай мудрай маладой жанчыны – любіць жыццё, а яшчэ тварыць дабро на карысць іншым.
Да таго ж матушка Кацярына ўносіць свой значны ўклад і ў работу актыву раённай жаночай арганізацыі.  Зусім невыпадкова яна стала лаўрэатам штогадовага абласнога конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне”. Уручала ўзнагароды ў гэтай намінацыі старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Сцепаненка.
Варта адзначыць, што падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне ўзнагарод лаўрэатам на гэты раз праходзіла ў адной з лепшых гаспадарак вобласці – СВК “Прагрэс-Верцялішкі”. Шчыра сустракаў лепшых жанчын Гро-дзеншчыны сам кіраўнік сельгаскааператыва, член Савета Рэспублікі, Герой Беларусі Васілій Равяка. Актывістак Беларускага саюза жанчын цёпла вітала ганаровая старшыня абласной арганізацыі БСЖ Марыя Бірукова. Лідар жаночага руху Гродзеншчыны Марыя Міхайлаўна на працягу многіх гадоў служыць прыкладам для ўсіх жанчын вобласці.
– Для мяне было вялікім гонарам прадстаўляць Зэльвенскі раён на абласным конкурсе “Жанчына года”, – прызналася матушка Кацярына. – У мерапрыемстве такога роду прыйшлося ўдзельнічаць упершыню, пагэтаму ўсё, што адбывалася, было хоць і хвалюючым, але вельмі цікавым. Самае вялікае ўражанне засталося ад знаёмства з лаўрэатамі конкурсу. Усе яны былі рознага ўзросту, розных прафесій, але іх аб’ядноўвала адданасць сваёй справе, жаданне служыць людзям. Знаходзячыся на сваім месцы і выконваючы сваю работу добрасумленна, кожная ўносіць неацэнны ўклад у развіццё і росквіт любімай Айчыны.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.