Готовы ли пляжи Зельвы к летнему сезону

Галоўнае месца адпачынку зэльвенцаў у летні час–вадасховішча. Падрыхтоўка яго да пляжнага сезона пачынаецца яшчэ вясной. Што ж паспела зрабіць камунальная служба да наступлення цёплых дзён?

 

Готовы ли пляжи Зельвы к летнему сезону


Наколькі вядома, тэрмін, да якога павінны навесці парадак на тэрыторыі пляжа, дакладна не абазначаны. Аднак традыцыйна гэтыя работы завяршаюцца да 1 чэрвеня. Менавіта першы дзень лета становіцца кропкай адліку сезона адпачынку. У гэтым годзе работнікі жыллёва-камунальнай службы пачалі весці падрыхтоўку значна раней. Адна з галоўных задач – забяспечыць чысціню пляжа, прывесці ў парадак падыходы да вады. Трактарам са спецыяльным прыстасаваннем выраўнена тэрыторыя пляжа, таму пясок цяпер мяккі, і травы ўжо быць не павінна. Дворнікі клапоцяцца аб чысціні: штораніцы яны збіраюць смецце, пакінутае адпачывальнікамі, пустыя бутэлькі, паперу. На жаль, не ўсім зэльвенцам хапае выхаванасці і культуры паводзін у месцах адпачынку.
Непрывабна выглядаюць лаўкі, устаноўленыя на пляжы: закопаны яны няроўна, частка з іх паламана. Можна было б і гэта спісаць на нявыхаванасць адпачываль-нікаў, аднак справа не толькі ў гэтым. Аказваецца, у якасці асновы для лавак выкарысталі металічныя трубы. Людзі пакідаюць на лаўцы адзенне, не ведаючы аб тым, што ключы ці мабільны тэлефон выпадкова могуць упасці з кішэні ўнутр трубы. Калі такое здараецца, выхад такі: або выкопваць лаўку, або разбіраць яе. Больш свядомыя ідуць па першым шляху, іншыя, доўга не думаючы, адрываюць драўляныя перакладзіны. Вось і атрымліваецца ў выніку, што выгляд на пляжы не вельмі прыглядны. Таму хочацца, каб камунальнікі звярнулі ўвагу на гэтую праблему і, па магчымасці, яе вырашылі. Лаўкі, навесы патрабуюць афарбоўкі. У кабінках для пераапранання адсутнічаюць кручкі, што стварае пэўныя нязручнасці. Аб гэтым “Праца” пісала і ў мінулым годзе, аднак нічога пакуль што не змянілася. Як станоўчы момант, трэба адзначыць устаноўленыя кантэйнеры для збору смецця. Праўда, не зусім зразумела, наколькі эфектыўны асобны збор смецця, калі ў адну скрынку адпраўляюцца і папера, і пластык, і шкло…
Да пачатку купальнага сезона будзе абсталявана купальня для самых маленькіх адпачывальнікаў – сетку, якой агароджваецца тэрыторыя, на зіму здымалі і рамантавалі. Не абыдуць выратавальнікі увагай і дно вадасховішча – яно будзе абследавана і, пры неабходнасці, ачышчана.
Будзем спадзявацца, што пасля правядзення адказнымі службамі ўсіх запланаваных работ, адпачынак у Зэльве будзе прыемным.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.