Город мастеров

За час адраджэння Ганненскага кірмашу з’явілася шмат традыцый. Адзін з яго творчых праектаў – “Кірмаш рамёстваў”– стаў сапраўдным брэндам. З кожным годам маштаб яго правядзення становіцца ўсё больш значным: на гэты раз на рамеснай пляцоўцы ў цэнтральным скверы размясціліся раённы Дом рамёстваў, народныя ўмельцы Зэльвеншчыны, а таксама госці з суседніх раённых цэнтраў, Гродна і нават Мінска. Такім чынам, у самым цэнтры Зэльвы вырас сапраўдны самабытны горад майстроў.

  

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

Город мастеров

 

Ужо з самага ранку ўздоўж пешаходных дарожак сквера народныя ўмельцы пачалі абсталёўваць выставы сваіх работ. На імправізаваных пляцоўках зэльвенцы і госці маглі пазнаёміцца з ткацтвам і керамікай, роспісам і вышыўкай, макрамэ і апрацоўкай саломы, разьбой па дрэве і пляценнем з лазы, аранжыроўкай кветак… Той, хто наведаў падворкі, яшчэ раз упэўніўся, наколькі дзіўнымі і своеасаблівымі могуць быць традыцыйныя беларускія промыслы.
Дзякуючы фармату кірмашу, народныя ўмельцы давалі майстар-класы, стараліся прадставіць на ўсеагульны агляд рукатворную прыгажосць, а наведвальнікі маглі не толькі любавацца эксклюзіўнымі работамі, але і набыць іх у якасці сувеніраў.
Каб абысці ўсе падворкі, спатрэбілася нямала часу – кожны прыцягваў вы-ставай цікавых рэчаў, змайстраваных са звычайных матэрыялаў.
–Асноўная мэта “Кірмашу рамёстваў”, – адзначыла адзін з яго арганізатараў дырэктар раённага Дома рамёстваў Ала Сідорык, –захаванне і папулярызацыя народнай творчасці праз прыцягненне ўвагі моладзі да мастацкай спадчыны. Нашы спецыялісты шукаюць звесткі аб бытаванні рамёстваў на тэрыторыі раёна, пераймаюць майстэрства народных умельцаў, а потым перадаюць яго сваім вучням праз заняткі ў гуртках. І, канешне, удасканальваюцца самі. “Кірмаш рамёстваў” мы задумалі як адно з абавязковых мерапрыемстваў Ганненскага кірмашу і спадзяёмся, што на яго заўсёды будуць з’язджацца рамеснікі і народныя майстры з розных рэгіёнаў нашай краіны, а ў перспектыве, магчыма, і з замежжа.
Арыгінальна, цікава і рознабакова былі аформлены падворкі, прадстаўленыя раённым Домам рамёстваў. Грунтоўная работа па даследаванні мясцовых промы-слаў і зборы іх лепшых узораў – старажытных ручнікоў, дываноў, посцілак, прадметаў, зробленых з лазы, стала асновай для аднаўлення народнымі ўмельцамі Зэльвеншчыны ткацтва, лозапляцення, разьбы па дрэве… Менавіта гэтыя віды рамёства найбольш зацікавілі як дарослых, так і дзяцей.
Пад густой засенню вярбы размясцілі свае выставы майстрыхі-вышывальшчыцы. Гэты старажытны від рамяства на кірмашы быў прадстаўлены найбольш рознабакова. Чаго тут толькі ні было!
Цяжка было адвесці вочы ад непаўторных вышываных карцін Алены Сушы з Чырвонага Сяла. Кожная яе работа – амаль што шэдэўр прыкладнога мастац-тва. Алена Мікалаеўна ўжо не адзін год дэманструе перад зэльвенцамі свае вырабы. Аднак кожны раз знаходзіць, чым здзівіць новым. Нібы мастак, толькі выкарыстоўваючы замест пэндзля іголку і ніткі, жанчына стварае карціны, на якіх пейзажы, кветкі, жывёлы. Ёсць у яе калекцыі і вышытыя іконы.
Яе аднавяскоўка Марыя Антановіч майстэрства вышыўкі пераняла ад сваёй бабулі. Ужо больш за дзесяць гадоў гэтаму рамяству вучыць дзяцей у раённым Доме рамёстваў. Усе яе работы, прадстаўленыя на выставе, вызначаліся самабытнасцю і непаўторнасцю.
Майстэрства Веры Жылко з в.Снежная таксама не пакінула раўнадушных. Любімыя яе кветкі – ружы. Менавіта яны і сталі асновай для многіх вышытых майстрыхай кампазіцый – гладдзю і крыжыкам. Рукамі жанчыны сворана некалькі відаў ручнікоў: вясельныя, падарачныя і для абразоў, а таксама абрусы і шмат іншага. Вышывае жанчына шарсцянымі ніткамі, што надае яе работам адметную выразнасць. Для вырабу аднаго ручніка, па словах майстрыхі, ёй патрэбна два тыдні. Жанчына з задавальненнем перадае сваё майстэрства дзяўчынкам-школьніцам, якія наведваюць яе заняткі не толькі ў перыяд навучальнага года, але і на канікулах. На кірмаш яна прыехала са сваімі вучаніцамі Таццянай Камужыцкай і Марыяй Мошка, якія за кароткі час асвоілі тэхніку вышыўкі і дэманстравалі сваё майстэрства перад гледачамі.
Работы зэльвенскай рукадзельніцы Ліліі Шлык адметныя, своеасаблівыя, са сваёй “изюминкой“. Лілія Яўгеньеўна прызналася, што захапляецца рука-дзеллем з дзяцінства, вышывае крыжыкам і гладдзю, вяжа спіцамі і кручком. Яе дом упрыгожваюць вышытыя абрусы, падузорнікі, дарожкі, ручнікі. Узоры, прыдуманыя майстрыхай, насычаныя, яркія, непаўторныя. Асаблівае захапленне выклікаюць вязаныя сурвэткі. Адны напамінаюць акно з марознымі ўзорамі, другія – сняжынкі, трэція – зімовы лес. Вырабы прыносяць радасць і задавальненне ўсім, хто з імі знаёміцца.
Немагчыма было не захапіцца майстэрствам жыхаркі з Зэльвы Ірыны Мацкевіч, якая прадставіла вышыўку і вязаныя лялькі. Сваімі рукатворнымі вырабамі жанчына ўпрыгожвае кватэру. А яшчэ дорыць іх сябрам і знаёмым. –Люблю ўсе віды рукадзелля, – расказвае жанчына. –Але найбольш сур’ёзна займаюся вышыўкай. А калі ёсць натхненне, вяжу лялькі. Майстрыха прызналася, што ідэю стварэння лялек падгледзела ў часопісе, дабавіла сваёй фантазіі. Прадстаўленыя на выставе лялькі-самаробкі – яскравае па-цвярджэнне таму, што творчага натхнення ў жанчыны не займаць.
Удзел у кірмашы прынялі майстры па бісера- і саломапляценні, якія арыгінальна прадставілі свае захапленні. Асабліва цікава пра сваё рамяство расказала Ірэна Масюк.
Ужо не адзін дзясятак гадоў займаецца мастацкай апрацоўкай драўніны жыхар вёскі Крывічы Міхаіл Грынцэвіч. Яго работы ўпрыгожваюць многія выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Спецыяліст са стажам, Міхаіл Мікалаевіч з’яўляецца кіраўніком гуртка, які дзейнічае на базе Дома рамёстваў. На кірмашы майстар дэманстраваў свае работы: дасканалыя, выкананыя з вялікім мастацкім густам. Вабілі вока і вырабы аматара разьбы па дрэве Аляксандра Карповіча. Яго дэвіз: нават звычайны кусок драўніны можа ператварыцца ў руках майстра ў твор мастацтва. Што гэта сапраўды так, народныя ўмельцы даказалі, аб’яднаўшыся ў творчы тандэм і прадэманстраваўшы майстар-клас, які знайшоў шмат прыхільнікаў. Выпіленыя Міхаілам Грынцэвічам з дапамогай нагрэтай струны раздзелачныя кухонныя дошкі, Аляксандр Карповіч аздабляў выразанымі ўручную ўзорамі. З рук майстроў выходзілі дзівосныя рэчы.
Цікавы майстар-клас па ганчарнай справе далі народныя ўмельцы з Галынкі Марыя і Сяргей Худзяевы. Многія зэльвенцы пасля кансультацый з майстрамі ішлі дамоў не з пустымі рукамі. Таксама знайшлося шмат аматараў папрацаваць з ганчарным кругам.
Нікога з наведвальнікаў не пакінуў раўнадушным майстар-клас народнага ўмельца Івана Шамчука, які спраўна выплятаў кошыкі. Майстар прызнаўся, што можа сплесці кош не толькі з лазы, але і з дроту, капронавых нітак або шпагату. У вёсцы, дзе жыве Іван Міхайлавіч, амаль у кожнай хаце ёсць кошыкі, зробленыя яго ўмелымі рукамі, якія служаць гаспадарам не адзін год. Яго вырабы адрозніваюцца формамі і памерамі: на бульбу, грыбы, ягады, садавіну, ёсць вялікія і малыя.
Яшчэ адной адметнасцю сёлетняга “Кірмашу рамёстваў” стала прысутнасць на ім мастакоў-партрэтыстаў, каля якіх збіралася шмат зацікаўленых зэльвенцаў. Літаральна за некалькі хвілін кожны жадаючы мог стаць уладальнікам уласнага партрэта.
Як звычайна, людзі куплялі сувеніры з бісеру і керамікі, фігуркі, зробленыя са шкла, каменную біжутэрыю, мяккія цацкі, плеценыя карзіны, прывезеныя на кірмаш народнымі ўмельцамі з іншых раёнаў.
Але, бадай што, найбольш мнагалюдна было ля ткацкага станка, на якім пад кіраўніцтвам дырэктара раённага Дома рамёстваў Алы Сідорык працавалі народныя ўмеліцы Антаніна Пянцяк, Вольга Сакалоўская і Зінаіда Максімік. Дзеці абступілі кросны, распытвалі аб прызначэнні той ці іншай дэталі, цікавіліся, як жанчыны навучыліся ткаць. “Ткала яшчэ мая бабуля, – прызналася Антаніна Пятроўна Пянцяк, якая сама ўжо не аднойчы пабывала ў статусе бабулі. –Тагачасныя кросны займалі куды больш месца, чым цяперашнія малагабарытныя ткацкія станкі. Ткалі тады з ранняй восені да позняй вясны, пакуль не распачыналіся палявыя работы. Так і навучылася гэтаму рамяству. Цяпер перадаю сваё майстэрства моладзі”. Гурткоўцы Дома рамёстваў Віка Пчала і Дар’я Бялоцкая спрытна ткалі паясы. Самыя цікаўныя зэльвенцы выказалі жаданне таксама сесці за кросны.
Да позняга вечара працаваў “Кірмаш рамёстваў”. У людзей, якія любаваліся творамі – карцінамі, аплікацыямі з саломкі, ганчарнымі вырабамі, тканымі дыванамі і ручнікамі, лялькамі, – міжволі ўзнікала думка, колькі карпатлівай работы, часу, клопату затраціў кожны майстар на іх стварэнне. І менавіта дзякуючы гэтаму ў кожнай рэчы, у адрозненне ад тых, якія вырабляюцца масава на заводах, жыве цеплыня рук творцы, часцінка яго душы. Немагчыма перадаць словамі ўсю тую асалоду, якую атрымалі прысутныя ад убачанага на Ганненскім кірмашы рукатворнага рамяства. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.