Филиал «Князево» – хозяйство, где добиваются стабильных урожаев

 Філіял “Князева” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” – адна з тых гаспадарак, дзе з года ў год дабіваюцца стабільных ура-джаяў. Намеснік дырэктара прадпрыемства Дзяніс Тамкевіч – аграном вопытны. Таму тут кожнае рашэнне, якое тычыцца работы на зямлі, прымаецца вельмі ўзважана. Калі ўбіраць – то на тым полі, якое сапраўды да гэтага гатова.

 

 Филиал «Князево» – хозяйство, где добиваются стабильных урожаев

 

Филиал «Князево» – хозяйство, где добиваются стабильных урожаев

 

Уборку азімага рапсу ў гаспадарцы пачалі тыдзень назад. Адразу 5 камбайнаў “КЗС-1218” з рапсавымі сталамі вывелі ў поле камбайнеры Валерый Буцько, Уладзімір Карнацэвіч, Уладзімір Марко з памочнікам Анатоліем Саўчыкам, Віктар Кузьміч з Сяргеем Сушам і Іосіф Крыштопчык, памочніцай у якога працуе жонка Людміла.

Сваё ўменне працаваць яны дэманстравалі каля вёскі Задвор’е. Маса вырасла добрай. Таму, каб “не забіваліся” камбайны, уборку вялі на невялікай хуткасці і на дзве трэці жняяркі. За работай уважліва сачыў загадчык другога вытворчага ўчастка Генадзій Яскевіч. Каля камбайнаў было арганізавана пажарнае суправаджэнне.
– Рапсавы клін сёлета займае 600 гектараў, – адзначае Дзяніс Зянонавіч. – Ураджайнасць значна большая за мінулагоднюю, на асобных палях атрымліваем да 30-32 цэнтнераў на круг. Механізатары ў нас – сапраўдныя прафесіяналы, не адзін год правераныя полем. Уборку вядзём выбарачна, спачатку на тых участках, што “падышлі”. Вадзіцелі МАЗаў Анатолій Рачок і Валянцін Палубок ледзь спраўляюцца адвозіць масланасенне на дапрацоўку. Як дасягнулі такой ураджайнасці? Была поўнасцю захавана тэхналогія вырошчвання рапсу, ранняй вясной агрэгатам “Раса” раней за іншых правялі падкормку.
Убраны ўраджай ачышчаецца і сушыцца на збожжасушыльных комплексах “М-819” у Падбалоцці і “КЗСВ-40” у Князеве, якія добра падрыхтавалі да работы Аляксандр Каленка, Віталій Ціляк і Валерый Шастак. У час правядзення ўзаемаправеркі гатоўнасці гаспадарак да пачатку жніва не было заўваг і да загадчыкаў складоў Валянціны Каленка і Уладзіміра Вановіча.
Па стане на 17 ліпеня азімы рапс у гаспадарцы ўбраны на 300 гектарах, намалочана 750 тон. У дзяржзаказ пастаўлена 320 тон.
Адначасова ў сельгаспрадпрыемстве пачалі ўбіраць і азімую пшаніцу. Першымі на поле выехалі камбайнеры Раман Грыз з памочнікам Яўгеніем Метлюком, Валерый Кавалевіч, Уладзімір Мулярчык, Сцяпан Пінчук, Аляксандр Цяслоўскі, Генрых Русецкі з Уладзіславам Жамойціным, Павел Гарадок з Аляксандрам Ранцавым. Цяпер да іх далучыўся экіпаж у складзе Іосіфа Крыштопчыка і яго жонкі Людмілы. Ураджайнасць гэтай культуры складае 50 ц/га.
На іншых відах палявых работ працуюць не менш старанныя механізатары. За в.Ляхавічы днём раней убралі рапс. Гэта поле адразу пачалі рыхтаваць пад будучы ўраджай. Так, на ўнясенні мінеральных тукаў высокапрадукцыйна выкарыстоўвае трактар “МТЗ-1221” з прычапным агрэгатам “РУ-8000” Анатолій Каленка. Адначасова на лушчэнні ржышча на трактары “Беларус-3022” у рэжыме абкаткі набытага дыскатара “АДН-6” працуе Анатолій Чарняк. Ён толькі што адчапіў пасяўны агрэгат “АПП-6”, на якім займаўся сяўбой пажніўных і паўкосных культур. Некалькі сезонаў запар механізатар з’яўляецца пераможцам унутрыгаспадарчага спаборніцтва на сяўбе азімых і яравых зерневых культур.
Непадалёку механізатар Уладзімір Валюк на трактары “Джон-Дзір” займаўся ворывам глебы пад сяўбу азімых культур. На рахунку аднаго з лепшых працаўнікоў гаспадаркі ўжо 220 га ўзаранай глебы. Яго работу правяраць ніколі не трэба– ён усё выконвае своечасова і якасна.
Тут жа, у пойме, адноўлены работы па нарыхтоўцы кармоў. Касьба траў на сілас даручана вопытным работнікам. Механізатар Валерый Якалцэвіч на трактары “Беларус-3022” працуе даўно. Сёлета да гэтага “волата” набылі новую касілку, якая займае травы адразу на шырыні 9 метраў. Другім трактарам “МТЗ-1221” з касілкай “КДН-2,7” кіруе Уладзімір Паранюк. Ён працуе ў гаспадарцы 15 гадоў, а новы трактар атрымаў 2 месяцы таму. З запланаваных 1070 га травы другога ўкосу скошаны на 770 га. У гаспадарцы нарыхтавана 1526 т сена (116%) і 11213 т сенажу (68%).
Агульнаму поспеху хлебаробаў са-дзейнічаюць добра распрацаваныя стымулюючыя ўмовы аплаты працы. Непасрэдна ў полі механізатары забяспечваюцца гарачымі абедамі і падвячоркамі. Ёсць упэўненасць, што жніво-2012 тут пройдзе якасна і ў вызначаныя тэрміны.
 На здымках: намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Дзяніс Тамкевіч і загадчык вытворчага ўчастка №2 Генадзій Яскевіч; камбайнер Уладзімір Марко.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.