Дзе газ – там камфортныя ўмовы жыцця i працы

1155 Поспех там, лічаць у Зэльвенскім цэху газавай гаспадаркі, дзе высокі прафесіяналізм, пастаянна ўдасканальваецца майстэрства і ёсць пачуццё адказнасці за даручаны ўчастак работы. Сёння сістэма газазабеспячэння раёна функцыянуе без збояў. А гэта больш за 183,6 км газаправодных сетак, 7 газаразмеркавальных пунктаў (ГРП) і 24 шафныя рэгулятарныя пункты (ШРП). Бесперапынна забяспечваюцца “блакітным” палівам 37 камунальна-бытавых спажыўцоў і 8910 індывідуальных карыстальнікаў прыроднага і абанентаў звадкаванага газу. За 7 месяцаў бягучага года рэалізавана 4836 тысяч м3 прыроднага газу. Перавыкананы планавыя паказчыкі па газіфікацыі і пераводзе кватэр са звадкаванага на прыродны газ, устаноўцы лічыльнікаў.

Кожны дзень – напружаны

Каб “блакітнае” паліва бесперапынна падавалася спажыўцам, патрэбны добрая зладжанасць у рабоце, уменне своечасова знайсці і выправіць праблемнае месца. Таму кожны дзень работнікаў цэха газавай гаспадаркі вельмі напружаны. У розныя населеныя пункты раёна штодзённа адпраўляюцца аўтамабілі, загружаныя балонамі звадкаванага газу. Задача работнікаў – забяспечыць гэтым відам паліва каля шасці тысяч карыстальнікаў. Кругласутачна нясуць дзяжурства работнікі аварыйнай службы ўчастка. Пры паступленні паведамлення ад спажыўцоў аб уцечцы газу ці няспраўнасці газавага абсталявання брыгада выязджае на месца і праводзіць неабходныя рамонтныя работы. На месцы правядзення планавых работ рэгулярна адпраўляюцца брыгады па абслугоўванні і рамонце падземных газаправодаў, ГРП і ШРП. Справа ў іх вельмі адказная і патрабуе добрай прафесіянальнай падрыхтоўкі. 1144 Падключэннем прыроднага газу да кватэр, жылых дамоў і іншых аб’ектаў рознага прызначэння займаецца брыгада па мантажы ўнутраных газаправодаў. Тут таксама неабходны вопыт і выдатнае веданне справы. – З такім калектывам, як у нас, любыя задачы вырашальныя, – адзначае начальнік цэха Ула-дзімір Скіба. – Высокі прафесіяналізм і адказнасць – свайго роду візітная картка работнікаў газавай гаспадаркі. І гэта не проста словы. Іх газавікі пацвярджаюць справамі, бездакорна выконваючы сваю асноўную задачу па бесперабойным i безаварыйным газазабеспячэнні спажыўцоў. – Мы пастаянна сочым, каб газаправодныя магістралі працавалі без збояў, – працягвае Уладзімір Іванавіч. – Сёлета правялі комплекснае прыборнае абследаванне 12,5 км газавых размеркавальных сетак. На асобных участках арганізавалі рамонтныя работы, старое тэхналагічнае абсталяванне замянілі на больш сучаснае. Не менш важная задача, якую калектыў вырашае разам з іншымі арганізацыямі і прад-прыемствамі газавай галіны, – газіфікацыя сельскіх населеных пунктаў раёна. Толькі за апошні год пракладзена 15,7 км мясцовых газаправодаў. А прыход прыроднага газу ў вёску спрыяе вы-творчасці канкурэнтаздольнай сельскагаспадарчай прадукцыі, забяспечвае камфортныя ўмовы жыцця. Сёлета на “блакітнае” паліва пераведзены новы сучасны зернесушыльны комплекс у філіяле “Князева”. Зараз ідзе другая чарга газіфікацыі вёскі Самаравічы. У бліжэйшы час газ будзе пад-ключаны да 28 дамоў гэтага населенага пункта. У аграгарадку Крывічы пракладзены 3 км вулічнага газаправода. Пасля мантажу дамавых газавых сетак, тэхналагічнага абсталявання і правядзення пусканаладачных работ прыродным газам тут змогуць карыстацца 30 домаўладальнікаў, а ў вёсцы Задвор’е Тулаўскага сельсавета – 26. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя па газіфікацыі аграгарадка Дзярэчын. У 2015 годзе “блакітнае” паліва павін- на прыйсці ў аграгарадок Кашалі.

Самаравічы будуць з газам

У дзень нашага прыезду ў вёску Самаравічы поўным ходам вялося падключэнне прыроднага газу да жылых дамоў. Газаправод па вуліцах гэтага населенага пункта праклалі на-дзейныя партнёры зэльвенскіх газавікоў – вытворчыя падраз-дзяленні ТАА “Сельбудгаз” са Слоніма. Мантажныя і пусканаладачныя работы выконваюць спецыялісты цэха. Два гады таму прыродны газ прыйшоў у новыя дамы работ-нікаў свінагадоўчага комплексу. Цяпер ёсць магчымасць падключыць да газаправода і астатніх вяскоўцаў. Мантажом унутраных газаправодных сетак займаецца звяно ў складзе газаэлектразваршчыка Іосіфа Вановіча і слесара Сяргея Крэчкі. Гэтыя высокакваліфікаваныя спецыялісты спраўляюцца нават з самай складанай газавай апаратурай. За дзень яны праводзяць газіфікацыю аднаго-двух дамоў. Праверку надзейнасці ўнутранай газавай сістэмы ажыццяўляюць слесары Леанід Янушчанка і Юрый Цавель. Толькі пасля дэталёвага агляду сістэмы даецца дазвол на эксплуатацыю “блакітнага” паліва.

Асноўнае ў рабоце –прафесійнае майстэрства

Для якаснага выканання складаных аператыўных задач, лічаць у калектыве, неабходна пастаяннае ўдасканаленне прафе-сійных навыкаў. Таму ўсе спецыялісты цэха праходзяць атэстацыю і павышаюць прафесійнае майстэрства на спецыяльных курсах. Маладыя работнікі – майстар Юрый Кароткі, слесары Дзяніс Галавач і Аляксандр Шчыглінскі – завочна вучацца ў вышэйшых навучальных установах газавай галіны. 1154 Напружаная работа патрабуе належных умоў працы і адпачынку, тэхнікі бяспекі. У адміністрацыйным будынку зроблены рамонт бытавых памяшканняў і душавых. На тэрыторыі, дзе знахо-дзяцца вытворчыя аб’екты, заўсёды падтрымліваецца парадак і чысціня. Гэта, у сваю чаргу, станоўча ўплывае на працоўную дысцыпліну і вытворчыя паказчыкі.

Багацце калектыву – людзі

Ёсць самыя розныя паказчыкі, па якіх ацэньваюць работу. Але, напэўна, асноўны з іх – гэта калі прадпрыемства запатрабавана. Калектыў цэха газавай гаспадаркі ведае, як пастаянна трымаць такую высокую планку. 1152 – Нашы работнікі забяспечваюць стабільную работу ўсёй газавай сістэмы Зэльвеншчыны, – адзначыў у завяршэнні нашай размовы Уладзімір Скіба. – І кожны заслугоўвае добрых слоў. У ліку лепшых – нашы ветэраны: майстар Аліна Ліпіч, бухгалтар Леанарда Мазоль, слесар Георгій Санукевіч і вадзіцель Анатолій Попка. Высокім прафесіяналізмам і адданасцю справе вылучаюцца слесары Часлаў Саўчык і Іван Буцько, аўтаслесар Уладзімір Ефімовіч, вадзіцелі Уладзімір Валіцкі, Уладзімір Гаспадарык, Ігар Заморскі, Аляксандр Кароткі і Віктар Канановіч, прыёмшчыцы заказаў Святлана Лава, Валянціна Ефімовіч, электраманцёр Аляксандр Світа і інш. Напярэдадні прафесійнага свята выказваю работнікам усіх пакаленняў газавікоў глыбокую ўдзячнасць за шматгадовую сумленную і выніковую працу, вернасць прафесіі. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.