Дружаць браты з зямлёй

1084 Ужо каторы год браты Іван і Віктар Марчукі з сельгаскааператыва “Галынка” трымаюць марку перадавікоў. Сёлета іх камбайнавы экіпаж па выніках уборкі зерневых стаў лепшым у гаспадарцы. У Івана яшчэ і першае месца сярод вадзіцеляў аўтамабіляў “МАЗ-5551”. Галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Бяляўскі характарызуе абодвух братоў проста: рабацягі. Самі ж яны сябе хваліць не любяць, часцей сціпла маўчаць – людзі працы не вельмі гаваркія, значна лепш яны праяўляюць сябе ў рабоце. 1083 Віктар прыйшоў у СВК “Галынка” ў 1998 годзе, адразу пасля заканчэння Казлоўшчынскага ПТВ-191 сельскагаспадарчай вытворчасці. За якую б ні браўся працу, усё рабіў сумленна. Таму хутка заваяваў аўтарытэт. У гаспадарцы яго цэняць як адказнага і граматнага спецыяліста. Віктар – механізатар, але падчас жніва пераўвасабляецца ў камбайнера. У перыяд пасяўной кампаніі ён задзей-нічаны на ўнясенні арганічных угнаенняў. Яго руплівасць да месца і ў нарыхтоўцы кармоў, і падчас іншых сельскагаспадарчых работ. Пасля заканчэння школы сваё жыццё вырашыў звязаць з сельскай гаспадаркай і брат Віктара Іван. Праўда, перад тым ён закончыў Ваўкавыскае ДТСААФ, затым адслужыў у арміі. Выканаўшы воінскі абавязак, хлопец вярнуўся ў родны сельгаскааператыў. Разумеў: ілюзій наконт работы ў сельскай гаспадарцы быць не павінна – тут па-трэбна працаваць і працаваць. Але цяжкасці не палохалі – усё ж побач ёсць брат, калі што – падстрахуе. Іван – вадзіцель, сапраўдны майстар хлебаробскай справы. Кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму магутны “МАЗ-555142”. Машына не падводзіць – Іван штогод дабіваецца высокіх паказчыкаў. Вядома, толькі дзякуючы свайму старанню. Браты Марчукі не баяцца цяжкай работы і не паддаюцца няўдачам, таму што не раз пераканаліся – іх справа дае вынік. А ў тым, што яна будзе патрэбнай і далей, не сумняваюцца. Гавораць, попыт на хлеб не мяняецца стагоддзямі… Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.