Деноминация белорусского рубля возможна в 2013 году

У гэтым годзе дэнамінацыя беларускага рубля праводзіцца не будзе. Як адзначыла кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова, на сённяшні дзень у гэтым няма вострай неабходнасці. Аднак падрыхтоўка да яе правядзення можа пачацца ўжо ў 2013 годзе. «Улічваючы, што ідзе рост даходаў насельніцтва, павялічваецца сума грошай, назіраецца рост беларускай эканомікі і вытворчасць будзе павялічвацца, мы лічым, што дзесьці ў 2013 годзе мы ўжо можам пачаць прадумваць і на працягу, магчыма, 2013 года рыхтавацца да дэнамінацыі. Гэта сур\’ёзная праца. У тым ліку і грошы павінны быць падрыхтаваны новыя», – сказала Надзея Ермакова.


Што датычыцца стаўкі рэфінансавання, гэтае пытанне будзе разгледжана ўжо ў першай палове бягучага месяца. Калі інфляцыя за месяц складзецца на ўзроўні каля 2 працэнтаў, то зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа скласці прыкладна 2 працэнтныя пункты.

 

По материалам Белта. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.