Працоўны дэсант арганізавалі міжэрыцкія валанцёры

Працоўны дэсант “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” арганізавалі вучні Міжэрыцкага дз/с-БШ імя У.Ляха. Ініцыятыву прыняць удзел у добрай справе праявілі дзевяцікласнікі, якія ў хуткім часе папоўняць рады раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Хоць юнакі і дзяўчаты яшчэ не сталі паўнапраўнымі членамі маладзёжнага грамадскага аб’яднання, але ахвотна прымаюць удзел у акцыях, якія ладзяцца па ініцыятыве райкама БРСМ. На гэты раз яны вырашылі аказаць дапамогу людзям сталага ўзросту, якія пражываюць у аграгарадку Міжэрычы. Разам з іншымі БРСМаўцамі, сярод якіх намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кацярына Вярэшка і настаўнік гісторыі Вольга Баранская, валанцёры накіраваліся да ветэранаў працы Ядвігі Бязносік і Міхаіла Калюты. Ядвіга Міхайлаўна вельмі любіць кветкі. Таму штогод высаджвае іх каля свайго дома. Падлеткі сабралі насенне настурцый, а затым ачысцілі клумбу ад адцвіўшых раслін. Не адмовіўся ад дапамогі падлеткаў і Міхаіл Аляксандравіч. Дружна ўзяўшыся за справу, у лічаныя хвіліны юнакі і дзяўчаты навялі парадак у двары. Падчас свайго візіту маладзёжныя актывісты цікавіліся здароўем, жыццём і лёсам пенсіянераў, расказвалі пра свае поспехі ў вучобе. – Вялікі дзякуй за клопат і праяўленую ўвагу, – выказвалі словы ўдзячнасці пенсіянеры.– Як добра, што побач ёсць такія памочнікі. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.