Что выявили члены смотровых комиссий в ходе очередного рейда

Карэспандэнт “Працы” і аглядная камісія ў складзе старшыні Зэльвенскага сельсавета Мікалая Гардзейкі, участковага інспектара міліцыі Вячаслава Бярнея, старшыны матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння РАНС Рамана Махнача, намесніка начальніка Зэльвенскага цэха газавай гаспадаркі Аляксандра Пашкоўскага, інспектара па асноўнай дзейнасці ЦСАН Таццяны Кулішовай і памочніка ўрача-гігіеніста райЦГЭ Міраславы Грэшчык наведалі домаўладанні жыхароў в.Крываконна.

 

Что выявили члены смотровых комиссий в ходе очередного рейда  


Першы аб’ект–дом, у якім пражывае жанчына пенсійнага ўзросту. Супрацоўнік РАНС у першую чаргу праверыў наяўнасць пажарнага апавяшчаль-ніка і яго спраўнасць–усё ў парадку. Відавочна, што гаспадыня клапоціцца аб сваёй бяспецы і захаванасці маёмасці. Тым не менш, складзіруе на печы кавалкі мыла, бутэлькі са сродкамі для мыцця посуду, што катэгарычна забараняецца правіламі пажарнай бяспекі.
Была зроблена заўвага і яе суседцы, якая таксама на печы захоўвае лёгкія на загаранне прадметы. Да таго ж, у апавяшчальніку не працуе крона, таму гаспадыні прапанавалі яе замяніць, на што тая адразу згадзілася.
Рухаемся далей. Адчыніўшы дзверы ў наступны дом, адразу кінуліся ў вочы абразы, мноства кветак. Нягледзячы на тое, што жанчына пражывае адна і знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку, усё навокал ззяе чысцінёй.
Пільна сочаць за парадкам і суседзі, таксама людзі паважанага ўзросту. Але ў іх доме не аказалася аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. На прапанову набыць яго катэгарычна адмовіліся. Аднак супрацоўнік РАНС пераканаў гаспадароў у неабходнасці яго набыцця і прадэманстраваў, як працуе дадзенае ўстройства. Печ у доме ўяўляе сабой “чароўны куфэрак”, дзе можна знайсці шмат непатрэбнага.
Гаспадыні наступнага дома намеснік начальніка Зэльвенскага цэха газавай гаспадаркі зрабіў заўвагу: шланг газавага балона мае трэшчыны, і яго абавязкова неабходна замяніць, інакш магчыма ўцечка газу. Не лепшы выгляд мае і печ: закопчаная сажай, у трэшчынах, зламаныя фаеркі. Патрабуе замены элемент сілкавання ў апавяшчальніку. Дачка жанчыны працуе сацыяльным работнікам. Узнікае пытанне: “Калі яна абслугоўвае іншых людзей, то, пэўна, павінна сачыць за належным станам і свайго домаўладання?!”
У адным з наведваемых дамоў гаспадары якраз палілі печ, каля якой на шнуры сушылася адзенне. Зроблена заўвага: у такім выпадку недалёка і да пажару. У газавай пліце адсутнічае кран. На кухні няма форткі, закопчаная столь, у апавяшчальніку адсутнічае элемент сілкавання.
Не прамінулі дом узорнага парадку і высокай санітарнай культуры: надта ж прыцягвае ён сваёй добраўпарадкаванасцю! Руплівыя гаспадары з наступленнем вясны ўжо паспелі навесці парадак у двары і прыступілі да падрыхтоўкі глебы пад новы ўраджай. Прайшоўшы ў дом, упэўніліся, што ён сапраўды адпавядае дадзенаму статусу. 
У наступным доме за спраўнасцю печы пастаянна сочыць гаспадар. Ён патлумачыў, што збіраецца перарабіць дымаход і папрасіў членаў камісіі параіць, дзе знайсці добрага спецыяліста ў гэтай справе.
Жыхарку яшчэ аднаго наведваемага дома абслугоўвае сацыяльны работнік. Як сцвярджае гаспадыня, вельмі задаволена яе працай. Пацвярджэнне таму–чысціня ў памяшканні. Інспектар па асноўнай дзейнасці цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пацікавілася наяўнасцю паліва, на што паследаваў станоўчы адказ. 
Па выніках рэйду члены камісіі прыйшлі да высновы: у сапраўднага гаспадара парадак ва ўсім. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.