Чтение – семейное хобби

Духоўнае адраджэнне нацыі пачынаецца менавіта з друкаванага слова. Як правільна заўважыў Д.Дзідро, людзі перастаюць мысліць, калі перастаюць чытаць. Літаратура суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця: дае веды, абуджае думкі, прасвятляе душу. У многіх сем’ях кнігі перадаюцца з пакалення ў пакаленне як сімвал пераемнасці, помнік культуры свайго часу.

 

  Чтение – семейное хобби

 

очацца пазнаёміць чытачоў “Працы” з сям’ёй Курапацкіх з в.Дзярэчын. Людміла Мікалаеўна аддае перавагу творам беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Крапівы, А.Васілевіч, З.Бядулі і інш. Нягледзячы на тое, што жанчына пенсійнага ўзросту, яна з’яўляецца частым госцем Дзярэчынскай сельскай бібліятэкі. Любоў да кнігі пры-віла з маленства свайму сыну Дзмітрыю, у сям’і якога таксама любяць кнігу.
Хоць Дзмітрый і яго жонка Людміла маюць сваю хатнюю бібліятэку, аднак часта наведваюць сельскую. Дзмітрый Віктаравіч чытае творы гістарычнай тэматыкі, а Людмілу Феліксаўну прывабліваюць жаночыя раманы. Іх сын Яўгеній, спакойны, уважлівы хлопчык, любіць чытаць кнігі рознай тэматыкі, але больш за ўсё– казкі. Непаседлівы, дапытлівы Раман цікавіцца пазнавальнай літаратурай. Яго настольная кніга–“Белавежскае дзіва”. Як бачым, склад чытання ў гэтай сям’і рознабаковы.
Не памылюся, калі скажу, што кніга – адна з самых чаканых, жаданых і надзвычай патрэбных кожнаму, хто імкнецца прычасціцца жывою вадою творчасці.

Тамара Жак,
загадчык Дзярэчынскай сельскай бібліятэкі.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.