Час ёсць. Трэба рыхтавацца да зімы

Цёплымі восеньскімі днямі мы забываем пра холад і надыходзячую зіму. А вось пахмурнае надвор’е адразу нагадвае: прыйшла пара рыхтавацца да новага  ацяпляльнага сезона. Каб набыць паліва, насельніцтва і арганізацыі  накіроўваюцца ў Зэльвенскі філіял КУП “Гроднааблпаліва”. Мы пацікавіліся ў кіраўніцтва прадпрыемства, наколькі актыўна зараз рэалізуюцца дровы і брыкет.   Як расказаў дырэктар філіяла Часлаў Бусловіч, за 8 месяцаў бягучага года выканана 571 заяўка. Насельніцтву рэалізавана 1320 тон брыкету пры гадавым плане 2500. Попытам карыстаюцца і дровы – на сённяшні дзень прададзена больш за 50 працэнтаў ад запланаванага гадавога аб’ёму. Як і штогод, у вяснова-летні перыяд было зацішша. Для параўнання: у вясновыя і  летнія месяцы ў сярэднім прадавалася 100 – 120 тон цвёрдага паліва, а за пяць вераснёўскіх дзён рэалізавана 88 тон. Цяпер за дзень філіял прадае ў сярэднім 16 – 18 тон брыкету. Калектыў Зэльвенскокага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” працуе па прынцыпах аператыўнасці і зручнасці. Заяўкі выконваюцца ў мінімальна кароткі тэрмін, а заказаць паліва ўжо каторы год запар можна нават па тэлефоне. Што датычыцца кошту, то цана брыкету і дроў не намнога павялічылася ў параўнанні з мінулагоднім сезонам. Так, тона брыкету з пагрузкай абыдзецца спажыўцу ў 28 рублёў. Кубаметр дроў  рассечаных – трошкі больш за 27 рублёў. Па жаданні кліентаў дровы і брыкет могуць даставіць транспартам філіяла. Праўда, такая паслуга таксама платная і залежыць ад адлегласці (за 1 кіламетр з грузам трэба заплаціць 2 рублі 96 капеек). Для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I і II груп, грамадзян, страціўшых дзеяздольнасць, а таксама іншых ільготнікаў, пры ўмове іх адзінокага пражывання, дзейнічаюць скідкі на пагрузку і дастаўку.  Апроч таго, філіал нарыхтоўвае дровы для вытворчасці шчэпкі для патрэб РУП ЖКГ. Сёлета нарыхтавана ўжо 1000 кубаметраў дроў і пастаўлена 2400 м3 шчэпкі. Аб тым, што драўляны вугаль, які выпускае зэльвенскае прадпрыемства, карыстаецца попытам спажыўцоў гавораць лічбы: з пачатку года рэалізавана 153 тоны гэтай прадукцыі. Выручка склала больш за 150 тысяч рублёў. –       Для таго, каб жыхары раёна зімавалі ў цяпле, з нашага боку робіц-ца ўсё магчымае, – падводзіць вынік размовы дырэктар філіяла Часлаў Бусловіч. – Дровы, у асноўным змешаных парод, нарыхтоўваем у лясах Зэльвенскага вопытна-вытворчага лясніцтва,  пастаўляюць брыкет торфабрыкетныя заводы “Дитва” і “Лидский”.  На складах ёсць запасы паліва. Галоўнае, каб спажыўцы самі аб сабе паклапаціліся – дні бягуць імкліва і хто ведае, якім будзе кастрычнік. Людміла ПОПКА.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.