Чарговае пасяджэнне клуба “Малюся Слову” прысвяцілі творчасці юбіляра верасня – Ніла Гілевіча

8926

На вечар-партрэт запрасілі дзесяцікласнікаў СШ №3 разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры У.П.Манько.
Вядучыя Валянціна Масюк і Наталля Цынс знаёмілі дзяцей з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці знакамітага паэта, Святлана Гецман падмацоўвала іх словы паказам на відэаэкране некаторых сцэн з жыцця творцы, а члены клуба чыталі вершы.
Пісаць Ніл Гілевіч пачаў вельмі рана. І ўжо ў 16 гадоў прыняў удзел у Першай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў. Рана ўліўся таленавіты юнак і ў рады прафесійнага Саюза. Яго першыя зборнікі выходзяць у сярэдзіне 50-х гадоў. З некаторымі вершамі гэтай пары прысутных пазнаёмілі Ала Бутакова і Галіна Рудая.
Выхаваны з дзяцінства на народнай песні (у доме паэта жартавалі, што ён дапамагаў старэйшым спяваць, яшчэ не ўмеючы гаварыць), Гілевіч і сам ствараў вершы, якія станулі любімымі песнямі ўсёй Беларусі. Святлана Гецман дала магчымасць паслухаць самыя вядомыя песні ў выкананні “Песняроў” і Анатоля Ярмоленкі, а Алена Еўдакімава прачытала некалькі песенных твораў.
Як паэт-наватар Ніл Гілевіч першы ў беларускай паэзіі стварыў вянок санетаў, патрыятычную араторыю, да дасканаласці давёў класічную форму актавы, віртуозна выкарыстоўваў народныя жанры, напрыклад, загаворы. З некаторымі актавамі і замовамі (“ад тупасці”, “ад падхалімства”, “ад хабарніцтва” і інш.) удзельнікаў імпрэзы па-знаёмілі Валянціна Масюк, Алена Еўдакімава, Алена Мартынчык, Людміла Шышко.
Згадваюць вядучыя пра да-следчую і перакладчыцкую дзейнасць Ніла Сымонавіча. Яго работы “Наша родная песня”, “Паэтыка беларускай народнай лірыкі”, “Паэтыка беларускіх загадак” па сутнасці сталі першымі грунтоўнымі даследаваннямі народнай творчасці.
Дзякуючы Нілу Сымонавічу, па-беларуску загаварылі больш за 350 іншамоўных аўтараў. За неацэнны ўклад у папулярызацыю балгарскай літаратуры ўрад гэтай краіны ўзнагародзіў беларускага паэта ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені.
Быў народны паэт і вялікім майстрам у гумарыстычным і сатырычным жанрах. З некаторымі жартоўнымі вершамі прысутных пазнаёмілі вядучыя і Алена Пайзулаева, якая бліскуча прачытала верш “Калі ранец лёгкі, а калі цяжкі”.
Ніл Гілевіч марыў бачыць сваю Беларусь “храмам пра-светленым”, таму так часта
з-пад яго пяра выходзяць набатныя радкі (вершы “Адкажы”, “Трывайма, браты!”, “На новым вітку” і інш.). З творамі гэтай тэматыкі выступілі Галіна Андрэева, Ангеліна Курган-ская, Алена Хадакоўская.
Імпрэзу закончыла Валянціна Масюк вершам аднаго з гасцей зэльвенскіх Сакавін Анатоля Зэкава, прысвечаным памяці народнага паэта, “Тры кіты”.
Дарослыя аматары літаратуры вельмі спадзяюцца, што і маладое пакаленне зэльвенцаў будзе шанаваць роднае слова і таленавітых сыноў Радзімы.
Яніна Шматко.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.