Быць табе, Марына, вядомай мастачкай

IMG_3184 Падчас Ганненскага кірмашу каля культурна-забаўляльнага цэнтра “Феерыя” разгарнулася выстава выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва. Аматары “высокага” з задавальненнем разглядвалі прадстаўленыя работы. Некаторыя творы настолькі падабаліся, што выклікалі ў наведвальнікаў вернісажу жаданне раскашэ-ліцца. Як, напрыклад, карціна Марыны Яскевіч “Рождественская ночь”. Палатно вельмі зацікавіла госцю з Расіі. За твор яна прапаноўвала вя-лікія грошы. Але жанчыне па-тлумачылі: карціна ўваходзіць у залаты фонд дзіцячай школы мастацтваў, дзе займаецца Марына. Расчараваная расіянка сказала: “Перадайце дзяўчыне, яна стане вядомай мастачкай”. Шкада, што сярод работ выяўленчага мастацтва конкурс не праводзіўся. Інакш у Марыны, пэўна, было б першае месца. А вось сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва знайшліся пераможцы. У першым конкурсе лепшымі прызнаны работы Дар’і і Святланы Буткевіч. Другое месца прысуджана Аксане і Валерыі Шы-шлоўскім. Трэцяе – заняла Ганна Жамойціна, чацвёртае – дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г.п. Зэльва (загадчык Людміла Міляшкевіч). У конкурсе на лепшы фотаздымак і відэасюжэт на тэму Ганненскага кірмашу лідарам стала Алёна Гарбацэвіч. Другое месца дасталося Анастасіі Урбановіч, трэцяе – Аляксандру Крэўскаму. Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.