На Зельвенщине прошла акция «Внимание – дети!»

Правілы дарожнай бяспекі ў першыя дні новага навучальнага года  школьнікам нагадалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. – Падчас правядзення акцыі «Увага – дзеці!» мы яшчэ раз успомнілі з падлеткамі, як правільна паводзіць сябе на праезнай частцы, – расказвае старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Аляксандр Калінін. – Таксама быў узмоцнены кантроль за тым, як вадзіцелі захоўваюць правілы дарожнага руху, калі праязджаюць каля дзіцячых садоў і школ. З’яўленне ў полі зроку дзіцяці паблізу дарогі праваахоўнікі рэкамендавалі аўтамабілістам ус-прымаць як трывожны сігнал. Рэакцыя на яго можа быць выключна адна – зніжэнне хуткасці з гатоўнасцю ў любы момант спыніць рух. Дарэчы, для забеспячэння бяспекі юных пешаходаў усе месцы пад’езду да ўстаноў адукацыі ў раёне абазначаны адпаведнай разметкай на дарозе з надпісам «Школа», усталяваны штучныя няроўнасці, адпаведныя знакі, якія абмяжоўваюць заезд на тэрыторыю пабочнага транспарту. Дзяржаўтаінспектары таксама правялі з вучнямі класныя гадзіны, конкурсы, віктарыны, кінавідэалекторыі, у час якіх нагадалі правілы бяспечных паводзін на дарозе. Пасля разам са школьнікамі накіраваліся да пешаходнага пераходу, каб на практыцы праверыць, як дзеці засвоілі веды. Прафілактычная работа праводзіцца не толькі з дзецьмі і падлеткамі, але і з дарослымі. На бацькоўскіх сходах і ў час сустрэч з працоўнымі калектывамі міліцыянеры растлумачвалі прычыны і наступствы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, нагадвалі аб неабходнасці абазначэння іх святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак, правілы перавозкі дзяцей у аўтакрэслах, а таксама аб адказнасці за парушэнне ўстаноўленых норм. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.