БРСМ и БРПО провели акцию «Чудеса на Рождество»

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў раённая піянерская арганізацыя “Ветразь” ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” сумесна з РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” правялі акцыю “Цуды на Раство”. 

 

 БРСМ и БРПО провели акцию "Чудеса на Рождество"

 

Традыцыйна сімвалам акцыі стала чырвоная рукавічка з сімволікай БРПА і БРСМ. Яна ўвасобіла імкненне зэльвенскай моладзі падзяліцца цяплом сваёй душы з людзьмі, якім так патрэбны клопат і ўвага.
У стварэнні чырвоных рукавічак прынялі ўдзел усе піянерскія дружыны ўстаноў адукацыі раёна. Пераможцай прызнана Каралінская СШ.
У рамках акцыі “Цуды на Раство” зэльвенскія маладзёжныя арганізацыі правялі перадсвяточную “аперацыю” “Падарунак сябру”. Самым радасным і ўрачыстым момантам акцыі стала перадача сабраных падарункаў выхаванцам сацыяльнага прытулку і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Члены раённай піянерскай арганізацыі “Ветразь” падрыхтавалі для дзяцей навагоднюю святочную праграму. Вядучыя мерапрыемства Дар’я Бабарыка і Павел Лазоўскі павіншавалі прысутных з навагоднімі і каляднымі святамі. Да іх пажаданняў далучыліся педагогі і вучні ўстаноў адукацыі раёна. А вясёлыя навагоднія вершы, музычныя кампазіцыі выканалі Таццяна Пузач, Наталля Калюта, Дар’я Бусловіч, Наталля Капыловіч і інш.
Не засталіся без увагі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінокія састарэлыя людзі. У святочныя дні іх наведвалі члены цімураўскіх атрадаў, якія актыўна ўключыліся ў акцыі “Ветэран жыве побач” і “За чысты падворак”. Школьнікі павіншавалі людзей паважанага ўзросту са святам і парадавалі іх вершамі і песнямі.
.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.