Анненская ярмарка приглашает самых активных, спортивных и творческих

8497

*адкрыты чэмпіянат па лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудачкай
Да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці, арганізацый Зэльвенскага раёна, аматарскія каманды. Дапускаецца падача неабмежаванай колькасці заявак, у якія ўключаюцца 2 спартсмены і 1 прадстаўнік каманды, а таксама не больш за тры чалавекі для ўдзелу ў конкурсе на лепшае прыгатаванне юшкі. У ходзе чэмпіянату ўдзельнік не мае права пераходзіць з адной каманды ў другую.
Пачатак лову рыбы ў 10.00, заканчэнне – у 14.00. Месца правядзення –набярэжная зэльвенскага вадасховішча каля в. Бярэжкі.
Камандны вынік будзе падлічвацца шляхам суміравання вагі ўлову кожнага ўдзельніка. Калі ў дзвюх і больш каманд будзе аднолькавы ўлоў, перавагу атрымае тая, якая будзе мець 1 рыбу большай вагі. Узнагароджвацца будуць і рыбакі, якія зловяць самую вялікую і самую маленькую рыбу, а таксама за найбольшы індывідуальны ўлоў.
Конкурс на лепшае прыгатаванне юшкі будзе праходзіць на пляжы вадасхові-шча з 16.00 да 18.00.
Заяўкі дасылаць па тэлефонах: 8(029)659-73-51, 8(029)685-90-94, на электронны адрас zelvaboorr@mail.ru.

*на лепшы стылізаваны касцюм
У  конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, аддзелы) рамёстваў, установы культуры, адукацыі, жыхары і госці пасёлка.
Удзельнікі рыхтуюць прэзентацыю касцюма (да 2 хвілін), які павінен адпавядаць стылю свята або нацыянальнаму каларыту, маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт).
Кантактны тэлефон 2-51-08.

*на лепшую сельскагаспадарчую пляцоўку
Пры ацэнцы пляцовак будуць улічвацца арыгінальнасць і творчасць, ступень складанасці, навізна  аздаблення падворка, прэзентацыя, захаванне народных традыцый.
Кантактны тэлефон 2-51-08.

*спартыўнае свята «Плаванне «На чым папала»
Удзельнічаць у спаборніцтвах могуць каманды прадпрыемстваў і арга-нізацый любой формы ўласнасці, грамадскіх аб’яднанняў, фізічныя асобы. Адказнасць за членаў каманды нясе яе капітан. Асноўныя патрабаванні: усе члены каманды павінны быць паўналетнімі. І яшчэ: у выпадку выяўлення ўжывання спіртнога каманда-ўдзельніца дыскваліфіцыруецца.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца нестандартныя плавальныя сродкі, г.зн., вырабленыя не прамысловым метадам. Галоўнае, каб яны трымаліся на плыву. Будзе ўлічвацца і іх мастацкае афармленне.
Журы вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:
гран-пры – за прадстаўленне каманды, арыгінальнасць экіпіроўкі і плавальнага сродку;
лепшы экіпаж на прыз газеты “Праца”;
лепшае прадстаўленне – музычнае суправаджэнне, арыгінальнасць назвы сродку;
самы непатапляльны плавальны сродак.
Мерапрыемства праводзіцца на зэльвенскім вадасховішчы.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 жніўня 2016 года па факсе 2-53-52, на электронны адрас zelvasportzam@mail.ru або асабіста па адрасе: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб. №67.

*на лепшы касцюміраваны калектыў
Конкурс праводзіцца з мэтай знаёмства гасцей свята з традыцыямі, побытам, адзеннем рэгіёну; папулярызацыі  стылізаванага  касцюма; развіцця творчых здольнасцей удзельнікаў.
Пры  падвядзенні вынікаў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, арыгінальнае прадстаўленне калектыву, выкарыстанне рэквізіту.
У конкурсе прымаюць удзел  працоўныя калектывы Зэльвеншчыны.
Кантактны тэлефон 2-51-08.

*на лепшы каравай
У конкурсе прымаюць удзел жыхары і госці Зэльвеншчыны.
Да паслуг удзельнікаў – дэманстрацыйныя сталы. Посуд, абрусы і элементы дэкору забяспечваюцца самімі канкурсантамі. Конкурсныя караваі выстаўляюцца ў гатовым выглядзе для дэманстрацыі гледачам і журы. Усе вырабы павінны адпавядаць санітарна-гігіенічным нормам.
Элементы аздобы караваю павінны быць выраблены з ядомых матэрыялаў. Не дазваляецца выкарыстоўваць клеевы аловак, нехарчовыя клей і фарбавальнікі.
Вітаецца дадатковае афармленне кампазіцыі аксесуарамі. Гэта могуць быць кветкі, драпіроўкі і інш. Караваі і дэкарацыі павінны складаць адзіную гарманічную кампазіцыю. Караваі могуць быць прадстаўлены ў прэзентацыі на працягу 3–5 хвілін.
Кантактны тэлефон 2-45-31.

Інфармацыю аб іншых конкурсах, якія пройдуць у час Ганненскага кірмашу, чытайце ў наступных нумарах “Працы”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.