Акция «От памятника к памятнику» объединила поколения

Няўмольна бяжыць час. Мінула 67 гадоў, як закончылася Вялікая Айчынная вайна. Не згасне памяць аб тых, хто назаўсёды застаўся на палях бітваў, і аб тых, хто сустрэў светлы Дзень Перамогі і дажыў да сённяшніх дзён.

 

 

Акция "От памятника к памятнику" объединила поколения

Акция "От памятника к памятнику" объединила поколения

Акция "От памятника к памятнику" объединила поколения

 

 

Напярэдадні 9 мая на Зэльвеншчыне прайшла традыцыйная эстафета “Ад пом-ніка да помніка”. Дэлегацыя ў складзе раённага ваеннага камісара Г.П.Чыгрына, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі В.А.Васіліцкага, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М.М.Кузняцова і воіна-інтэрнацыяналіста М.І.Сяляўкі, начальніка аддзела па справах моладзі М.В.Сіцько, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” І.М.Шаўцовай пабывала на месцах баявой славы раёна ў аграгарадках Дзярэчын, Галынка, Елка, Каралін, Міжэрычы, Князева, на партызанскіх могілках “Бор”. Там да іх далучаліся прадстаўнікі мясцовай улады, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, мясцовае насельніцтва, вучні школ. Удзельнікі эстафеты хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у вайне, усклалі кветкі і вянкі да помнікаў. Былыя франтавікі, партызаны прымалі цёплыя віншаванні і дзяліліся з моладдзю ўспамінамі пра свой баявы шлях.
У час эстафеты ва ўрачыстай абстаноўцы праходзіў прыём школьнікаў у піянеры і члены ГА “БРСМ”.
–Раённая эстафета “Ад помніка да помніка”,– адзначыў ветэран вайны Міхаіл Кузняцоў,– мае важнае значэнне ў патрыятычным выхаванні моладзі. Сёння, калі маральныя каштоўнасці юнакоў і дзяўчат выпрабоўваюцца на трываласць, асабліва важна захаваць у іх павагу гераічнай гісторыі краіны. У час такіх паездак па месцах баявой славы мы імкнёмся данесці школьнікам і моладзі праўду аб далёкай жудаснай вайне, расказаць аб неўміручым по-дзвігу салдатаў і афіцэраў, партызанаў і падпольшчыкаў, якія, не шкадуючы жыцця, змагаліся з ворагам і набліжалі доўгачаканую Перамогу. Мне было вельмі прыемна ў чарговы раз сустрэцца з былымі франтавікамі і партызанамі. На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш. І тым каштоўней для нас гэтыя сустрэчы… 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.