Аграрии ЧСУП «Князево» активно ведут посевную

Нягледзячы на змены надвор\’я, вясновыя палявыя работы ў ПСУП \»Князева\» не спыняюцца.

 

Аграрии ЧСУП "Князево" активно ведут посевную


– Пакуль немагчыма выехаць у поле, – гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства па раслінаводстве Дзяніс Тамкевіч, – механізатары праводзяць тэхнічнае абслугоўванне трактараў і пасяўных агрэгатаў. Ёсць і такія работы, якім снег не перашкаджае працаваць на поўную магутнасць. З тэрыторыі малочнатаварнай фермы “Князева” вадзіцелі МАЗаў Станіслаў Мазец, Дзмітрый Якусевіч і трое прыкамандзіраваных з ААТ “Зэльвен-ская Сельгасхімія” Мікалай Сухабок, Мечыслаў Сідорка і Аляксандр Дзямідок займаліся вывазкай на палі арганічных угнаенняў, на пагрузчыку “Амкадор” працаваў Алег Вязаў.
У гаспадарцы першымі ў раёне прыступілі да сяўбы цукровых буракоў. Па словах Дзяніса Зянонавіча, сёлета запланавана засеяць гэтай культурай 400 га. Разлічваюць на значную прыбаўку ўраджайнасці буракоў, таму асноўныя работы правялі яшчэ восенню: механізавана ўбралі каменне, пад поўную неабходнасць унеслі калійныя, фосфарныя мінеральныя тукі і арганічныя ўгнаенні. Вясною дадалі азотных тукаў, правялі перадпасяўную апрацоўку. Толькі тады прыступілі да сяўбы. Уладзімір Мулярчык на трактары “МТЗ-1221” са спаранымі коламі з культыватарам “АКШ-6” разроўнівае глебу, следам за ім Аляксандр Сцепанчук на трактары “МТЗ-82” з сеялкай праводзіць сяўбу. Якасць працы Аляксандра заўсёды высокая, ён да работы падыходзіць адказна, таму сяўбу даручаюць яму ўжо шосты сезон запар.
У гаспадарцы маецца 6 энерганасычаных трактараў, якія кожны дзень з раніцы да вечара заняты на палях. Генадзій Трыпуць з сынам Аляксандрам на “Джон-Дзіры” займаюцца ворывам глебы пад сяўбу кукурузы, Генадзій Фядук і Уладзімір Валюк на такім трактары з пасяўным агрэгатам “Максідрыл”, Валерый Буцько, Анатолій Чарняк і Валерый Якалцэвіч на трактарах “Беларус-3022 ДЦ” з пасяўнымі агрэгатамі “АПП-6” – сяўбой зерневых культур.
Штодзённа перавыконваюць нормы выпрацоўкі на закрыцці вільгаці механізатары Вячаслаў Бельскі, Аляксандр Каленка, Дзмітрый Рачок, Аляксандр Гарадок, Юрый Вязаў, Іван Палубок і Юрый Сасноўскі.
Добрасумленна працуюць на ўнясенні мінеральных тукаў Генадзій Жэбрак, Раман Грыз, Валерый Кавалевіч і Станіслаў Ленец.
У гаспадарцы паклапаціліся і аб ідэалагічным забеспячэнні пасяўной кампаніі. Як адзначыла выконваючая абавязкі старшыні прафсаюзнага камітэта Алена Каленка, разам з арганізацыяй 2-разовага гарачага харчавання належнае месца адведзена і матэрыяльнаму заахвочванню ўсіх удзельнікаў палявых работ (асноўная і дадатковая заработная плата налічваецца кожны дзень і даводзіцца да іх ведама).
Па стане на 3 красавіка ў гаспадарцы поўнасцю пасеяны авёс, ячмень і пшаніца, 84 % зернебабовых і 12,5% цукровых буракоў. Завершана першая падкормка азімых зерневых, рапсу, мнагалетніх траў, сенажацяў і пашы.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.