Адрас добрага настрою

1874 У сферы абслугоўвання, у прыватнасці грамадскага харчавання, працуюць у асноўным жанчыны. – Не ў крыўду мужчынскім калектывам будзе сказана, але жаночыя, з якімі я працую, маюць многія перавагі, – расказвае дырэктар Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Таіса Жалкоў-ская. – Для большасці прадстаўніц цудоўнай палавіны характэрны прыродныя па-трабавальнасць, скрупулёзнасць і ўважлівасць, што вельмі важна ў нашай галіне. Сярод шэрагу станоўчых якасцей – уменне наладзіць кантакт з наведвальнікамі, трымаць планку высокага ўзроўню іх абслугоў-вання. Каб пераканацца ў словах дырэктара філіяла, накіраваліся ў рэстаран “Зальвянка“, які адкрыты ў райцэнтры ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. З таго часу вяселлі, банкеты, сямейныя падзеі і проста задушэўны адпачынак сталі для зяльвян і гасцей пасёлка часткай іх агульнай культуры. Гэта месца падыходзіць як для рамантычнага спаткання, вячэры ў коле сям’і, так і для сустрэчы дзелавых партнёраў. Рэстаран можа адначасова прыняць 80 чалавек, таксама ёсць прыгожая банкетная зала на 20 месцаў. Тут працуе невялікі і дружны калектыў. Першую скрыпку ў ім адыгрываюць, канешне ж, повары. У Зоі Пасюк і Людмілы Трахімец вялікі вопыт і стаж работы. Яны дасканала ведаюць усе сакрэты прадуктаў і як з найбольшай карысцю іх спалучыць. Свае навыкі і ўменні жанчыны перадаюць маладым поварам Наталлі Табашнікавай і Дар’і Лойка. Аб напружанасці іх працы дастаткова сказаць толькі тое, што кожны дзень рэстараннае меню прапануе наведвальнікам на выбар 3 першыя стравы, да 10 найменняў другіх, некалькі разнавіднасцей салатаў і гарніраў. Зэльвенскімі поварамі распрацавана нямала ары-гінальных рэцэптаў, якія нават уключаны ў “Зборнік рэцэптур беларускіх страў”. Галоўны прынцып работы калектыву – наведвальнікаў павінны задавальняць і смакавыя якасці страў, і аб-слугоўванне. Таму меню прадстаўлена як аўтарскай, так і беларускай кухняй. Толькі ў Зэльве можна пакаштаваць мясныя медальёны з ананасамі, катлету “Кардзінал”, курыныя ножкі ў слаёным цесце. Дарэчы, у рэстаране можна паспытаць і фірменную “страву тыдня”, якая мяняецца кожныя сем дзён. Напрыклад, на гэтым тыдні повары прапаноўвалі рыбу, запечаную з бульбай па-руску. Забягаючы наперад, скажу па сакрэце, што фірменнымі стравамі наступнага тыдня будуць ячны крупнік з грыбамі і дранікі пад грыбным соўсам. Добра ведае сваю справу і тэхнолаг. Вольга Фядосава пастаянна цікавіцца густам кліентаў рэстарана і ўлічвае іх індывідуальныя схільнасці пры састаўленні меню. Гэта асабліва актуальна пры арганізацыі юбілейных і вясельных урачыстасцей, карпаратыўных мера-прыемстваў. Дарэчы, тэхнолагам распрацаваны меню для любой нагоды: Новага года і 8 Сакавіка, Дня ўсіх закаханых і сяброўскай вечарынкі. Ветлівае і культурнае абслугоў-ванне гарантуюць афіцыянткі. Вопытныя Марына Дзярэчык і Святлана Баравік дапамагаюць асвоіць правілы “высокага” сэрвісу маладому работніку Кацярыне Ярмак. Ветлівасць і добразычлівасць – іх візітная картка пры зносінах з наведваль-нікамі. У рэстаране ёсць свой мясны цэх. Працуюць тут Крысціна Рыбак і Ванда Дзянішчык, якія вырабляюць паўфабрыкаты. Асаб-лівым попытам карыстаецца дамашняя каўбаса. Калектыў “Зальвянкі” робіць усё магчымае, каб адпачынак у рэстаране быў максімальна камфортным. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.