Аб’яднаныя любоўю да прыроды

укпукп Вучні Цяглевіцкага дз/с-СШ з’яўляюцца ўдзельнікамі комплекснага адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”, які стартаваў у краінах Еўрапейскай супольнасці і накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў каштоўнасных адносін да прыроды, павышэнне ўзроўню экалагічнай накіраванасці адукацыі, інфармаванасці моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выхаванне ў іх адказных адносін да пры­роды, фарміраванне экалагічна граматных паводзін. Стварэнне сеткі “Зялёных школ” у Беларусі пачалося з 2010 года. Педагогі і вучні нашай установы ў рамках праектнай дзейнасці прымалі ўдзел у навучальных семінарах, выконвалі заданні праграмы па напрамках “Біяразнастайнасць”, “Энергазберажэнне”, “Водазберажэнне”, “Адходы”, “Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю”. Для правядзення назіранняў па праграме “Зялёная школа” нашай установе выдзелена неабходнае абсталяванне. Заданні выконваюцца па асноўных напрамках праг­рамы. Школьнікі вывучаюць відавую разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету на­шай мясцовасці, удзельнічаюць у конкурсах малюнкаў, віктарынах, аперацыях “Птушыны дом”, “Чысты лес”, “Кармушка”, “Птушкі на кармушцы”, акцыях “Другое жыццё пластыкавых бутэлек”, “Збяры батарэйкі — зберажы прыроду”, “Збіраем смецце разам”, “Збяры макулатуру — зберажы дрэва”. У час рэалізацыі праекта “Зялёная школа” праводзілася анкетаванне вучняў наконт іх інфармаванасці па пы­таннях аховы навакольнага асяроддзя. Вынікі паказалі, што падлеткі разумеюць важнасць экалагічных праблем, ведаюць асноўныя накірункі дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнага карыстання прыроднымі рэсурсамі, любяць сваю малую радзіму. Дзейнасць у рамках праекта “Зя­лёная школа” будзе працягнута Цяглевіцкім дз/с-СШ і далей. Валянціна ЗАХАРКА, настаўніца геаграфіі Цяглевіцкага дз/с-СШ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.