80 цэнтнераў – не рубеж

1082 Хлебаробы першага вытворчага ўчастка філіяла “Князева” атрымалі самую высокую і рэкордную ўраджайнасць для Зэльвеншчыны – 80 цэнтнераў з гектара. У некаторай ступені такое дасягненне – вынік умелага гаспадарання загадчыка вытворчага ўчастка Аляксандра Чуры. Аляксандр Часлававіч – з хлебаробскай дынастыі. – Памятаю, як бацька мяне малога садзіў у кабіну трактара і мы разам працавалі ў полі, – успамінае суразмоўца. – Для мяне гэта было вельмі цікава. Потым, калі я падрос, узяў сваім памочнікам на камбайн СК-5 “Ніва”. Першае жніво стала для мяне сапраўдным выпрабаваннем. Асабліва цяжка прыходзілася ў спёку – пра кандыцыянеры ў камбайнах тады нават і не ведалі. Але, гледзячы на бацьку, я не скардзіўся. А колькі было радасці, калі атрымаў першую зарплату. Прафесію механізатара Аляксандр набыў у школьным вучэбным камбінаце. Кожны год летам працаваў на жніве. А пасля школы паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Нейкі час пасля яго заканчэння працаваў у зборачным цэху Мінскага трактарнага завода. Хоць грошы там плацілі немалыя, Аляксандра цягнула да зямлі. Таму ён вырашыў вярнуцца дадому і ўладкавацца механізатарам у мясцовую гаспадарку. – Спачатку мне выдзелілі стары трактар, – расказвае Аляксандр Часлававіч. – А потым, калі паглядзелі, што працую старанна, сталі давяраць больш сучасную тэхніку. Самай прэстыжнай на вёсцы тады была прафесія агранома. Атрымаць яе можна было ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Туды і паступіў, а вучобу сумяшчаў з работай. Паступова да Аляксандра прыйшлі вопыт і прафесійнае майстэрства. Яшчэ трэцякурснікам яго назначылі памочнікам загадчыка трэцяга ўчастка. Згадзіўся, хоць і разумеў, якая адказнасць на яго ўскладваецца. Тэарэтычных ведаў хапала, а з практыкай дапамагаў яго непасрэдны начальнік Аляксандр Балюк. Разам укаранялі новыя тэхналогіі, працавалі з вучонымі, прымянялі перадавы вопыт. А калі атрым-лівалі высокі ўраджай, разумелі, што праца была недарэмнай, і імкнуліся да большага. Хутка Чура і сам дарос да кіраўніка. За восем гадоў, якія быў аграномам па кормавытворчасці, гаспадарка неаднаразова выходзіла пераможцай спаборніцтва па нарыхтоўках кармоў не толькі ў раёне, але і вобласці, рэспубліцы. Калі прапанавалі ўзначаліць першы вы-творчы ўчастак, Аляксандр з энтузіязмам узяўся і за гэтую справу. Яго не палохала, што працаваць у полі прыйдзецца з раніцы да позняга вечара. Тут яму дапамог механізатарскі вопыт – добра ведаў, як адрэгуляваць тэхніку, як правільна араць і сеяць. Аляксандр Часлававіч лічыць, што сёлетнія высокія дасягненні – агульны поспех усіх хлебаробаў участка. Тых, хто своечасова і якасна пасеяў, клапатліва даглядаў пасевы, а затым у тэрмін убраў вырашчаны хлеб. Безумоўна, важная роля ў атрыманні багатага ўраджаю адводзіцца высокай культуры земляробства – гэта правільны падбор папярэднікаў, барацьба з пустазеллем, унясенне мінеральных угнаенняў з улікам патрэбнасці вырошчваемых культур. Не абышлося, нягледзячы на вопыт, без навуковых рэкамендацый і нова-ўвядзенняў. Усе працавалі ў адной звязцы на канчатковы вынік. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.