19 января — День спасателя

У склад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях уваходзяць пажарная аварыйна-выратавальная часць №1, пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў вёсках Цяглевічы, Каралін, Падгрушаны, Снежная.  

 

Першачарговая ўвага – прафілактыцы
Напярэдадні прафесійнага свята начальнік РАНС Вячаслаў Анішчык расказаў пра работу пажарных-выратавальнікаў.

 

19 января - День спасателя


Усе планавыя арганізацыйныя, прафілактычныя і службова-баявыя задачы падраздзяленні ў мінулым годзе выканалі ў поўным аб’ёме. Адбылося 45 баявых выездаў на ліквідацыю пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, праведзена 5 спецыяльных тактычных вучэнняў, дзе выратавальнікі паказалі зладжаныя дзеянні і высокі прафесіяналізм. Большасць падраздзяленняў палепшылі сваю дзейнасць па папярэ-джанні пажараў, арганізацыі іх тушэння і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У поўнай меры выконваўся графік правядзення пажарна-тэхнічных абследаванняў аб’ектаў сацыяльнага і гаспадарчага прызначэння, жылога сектара, паспяхова вырашаліся пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення важных сельскагаспадарчых работ і грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Для змяншэння колькасці агнявых трагедый сіламі афіцэрскага саставу, начальнікамі пастоў абследаваўся жылы сектар. Асаблівая ўвага пры гэтым удзялялася неблаганадзейным, мнагадзетным сем’ям і адзінокім грамадзянам пажылога ўзросту.

 

Напружаныя будні
Кожны дзень у 8.00 на баявое дзяжурства заступаюць 14 чалавек асабовага саставу падраздзяленняў РАНС, пяць адзінак тэхнікі.

 

19 января - День спасателя

 

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі нясуць службу, але займаюцца павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню, абслугоўваюць тэхніку і абсталяванне, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю. Пастаянныя трэніроўкі, заняткі і вучэнні дазваляюць удасканальваць майстэрства выратавальнікаў. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі кожная хвіліна дарагая, таму на зборы і выезд адводзіцца толькі 30 секунд.
У цэнтры аператыўнага кіравання ўсталявана сучасная камп’ютарная сістэма. Усе паведамленні аб пажарах і надзвычайных сітуацыях паступаюць менавіта сюды. Дзякуючы новай сістэме, паміж усімі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі, медыцынскімі, праваахоўнымі, камунальнымі і іншымі арганізацыямі і ўстановамі ажыццяўляецца надзейная і аператыўная сувязь. Набраўшы тэлефонны нумар 101, чалавек, які трапіў у бяду, атрымае патрэбную дапамогу.

 

19 января - День спасателя

 

Выратавальнік–гэта прызванне
У раённым аддзеле склаўся высокапрафесійны і згуртаваны калектыў, кожны супрацоўнік дасканала валодае ўсімі выратавальнымі спецыяльнасцямі, заўсёды гатовы да дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі. Вялікую дапамогу начальніку РАНС аказваюць яго намеснікі С.В. Антановіч, С.І.Грабун і С.І.Яскевіч. Значную прафілактычную работу па папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый праводзіць калектыў Дзяржаўнай інспекцыі пажарнага нагляду, якую ўзначальвае Сяргей Бурдук. Інспектарскі састаў гэтага падраздзялення займаецца прафілактычнай работай па прадухіленні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Са станоўчага боку зарэкамендаваў сябе інспектар групы прапаганды і навучання Я.Я. Ільчанка, які зусім нядаўна прыйшоў на службу ў РАНС. Сёлета ён стане выпускніком Мінскага камандна-інжынернага інстытута.
Напярэдадні прафесійнага свята за ўзорнае выкананне сваіх абавязкаў нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны начальнік паста вёскі Снежная Ю.Р.Руды.
Граматнымі і ўмелымі кіраўнікамі зарэкамендавалі сябе начальнікі каравулаў С.Г.Сурага і Д.І.Скіба (ПАВЧ №1), начальнік паста В.В.Маўчун (ПАВП вёскі Каралін), камандзіры аддзяленняў У.П.Горны (ПАВЧ №1), С.К.Маўчун (ПАВП вёскі Цяглевічы).
Узорна выконваюць свае абавязкі ветэраны РАНС – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання І.І.Парфенчык, старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Р.Р.Махнач. Паспяхова вырашаюць пастаўленыя задачы старшы пажарны У.А.Казлоў, старшы вадзіцель А.В.Камякевіч (РАНС), вадзіцель С.М.Аўдзейчык (ПАВП вёскі Падгрушаны).
Словы падзякі выказаў кіраўнік раённай выратавальнай службы жанчынам– інспектару па справаводстве А.С.Гарадок і дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання Т.І.Мандрукевіч.
Не забываюць у аддзеле і шануюць сваіх ветэранаў-франтавікоў В.М.Лойку, братоў В.М. і Н.М.Генюшаў. Пастаянна віншуюць іх з Днём Перамогі і прафесійнымі святамі. Разам з ветэранамі-франтавікамі на розныя ўрачыстасці запрашаюцца і тыя, хто яшчэ зусім нядаўна служыў у РАНС – В.П.Раманчук і В.У. Лагуноў, У.І.Карней, В.С.Кічук, Ю.І.Сай, А.П.Гулевіч, А.Л.Булыга.
–Каб трапіць на службу ў РАНС, – адзначае Сяргей Грабун,– неабходна прайсці сур’ёзны конкурсны адбор. Выратавальнікі-пажарныя павінны ўмець цвяроза ацэньваць сітуацыю, разумець сутнасць сваіх учынкаў. Так, кіраўнік працэсам тушэння пажару адказвае не толькі за яго паспяховую ліквідацыю, але і за жыццё і здароўе сваёй каманды. Дарэчы, працаваць выратавальнікі-пажарныя могуць толькі ў камандзе, бо, як гаворыцца, адзін ў полі– не воін. 
Кожны навічок, які прыходзіць у РАНС, на працягу некалькіх месяцаў правяраецца на прафесійную годнасць. Вопытныя супрацоўнікі– С.І.Сурага, Д.І.Скіба, А.А.Александровіч, Р.М.Букаты, У.П.Горны, Ю.Р.Руды, В.В.Маўчун– ахвотна перадаюць свой багаты вопыт маладым выратавальнікам.
Сваю кваліфікацыю супрацоўнікі павышаюць ў інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыю на базе вучэбнага цэнтра ў г.Гродна. Нормай сталі штомесячныя зборы асабовага саставу з прыняццем залікаў па фізічнай і аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы. Высокія спартыўныя дасягненні маюць А.А.Александровіч, В.В. Кармызаў, У.А.Казлоў, І.А.Лях, М.І. Новыш.
Прафесіянальныя выратавальнікі многа ўвагі ўдзяляюць выхаванню і падрыхтоўцы сабе дастойнай змены. Створаны “Клуб юных выратавальнікаў-пажарных”, які наведваюць вучні гімназіі №1 і СШ №2. Юныя выратавальнікі з гімназіі на мінулагодніх абласных спаборніцтвах сталі лепшымі. 
Нягледзячы на напружаную работу, супрацоўнікі аддзела заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, не аднойчы яны станавіліся пераможцамі спартыўных спаборніцтваў, аглядаў мастацкай самадзейнасці.
Нягледзячы на складанасць прафесіі, кожны з выратавальнікаў-пажарных вельмі любіць сваю справу. Бо пажарны – гэта адна з нешматлікіх прафесій, якая запатрабавана ў любы час, у любой краіне.
Са святам вас, паважаныя выратавальнікі! Поспехаў вам у вашай сур’ёзнай і адказнай справе! А яшчэ сухіх рукавоў– каб баявыя дзяжурствы былі спакойнымі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.